Вы тут

"Вялікі камень" правядзе "Кірмаш вакансій" у БДУ


Кірмаш вакансій Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" пройдзе 14 красавіка ў БДУ (вул. Ульянаўская, 8). Пачатак у 14.00. Акцыя накіравана на садзейнічанне выпускнікам БДУ з ліку беларускіх і замежных грамадзян у працаўладкаванні, праходжанняі вытворчай практыкі на пляцоўках рэзідэнтаў парку "Вялікі камень", а таксама аказанне дапамогі кітайскім прадпрыемствам у пошуку высокакваліфікаваных супрацоўнікаў.


"Кірмаш вакансій 2018" - першы сумесны праект паміж БДУ і паркам "Вялікі камень". Парк займаецца фарміраваннем каманды супрацоўнікаў у галіне машынабудавання, электронікі і тэлекамунікацый, хіміі, біятэхналогіі, лагістыкі, фармацэўтыкі, захоўвання і апрацоўкі вялікіх аб'ёмаў дадзеных, сацыяльна-культурнай дзейнасці, навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх работ і інш.

З прапановамі і свабоднымі вакансіямі выступяць больш за 15 кітайскіх кампаній-рэзідэнтаў Беларусі. Іх прадстаўнікі правядуць кансультацыі, экспрэс-інтэрв'ю з патэнцыяльнымі кандыдатамі, раскажуць пра патрабаванні і ўмовы працаўладкавання, адкажуць на пытанні і прэзентуюць свае прадпрыемствы.

Наведвальнікам кірмашу прапануюць запоўніць анкеты-рэзюмэ, якія можна таксама папярэдне аформіць у анлайн-рэжыме і адправіць у аддзел кадраў Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку па электроннай пошце hr@industrialpark.by.

Плошча Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку складае 112,5 кв. км. Размешчаны ён у 25 км ад Мінска. Кампанія мае асаблівы прававы рэжым вядзення бізнесу. На яе тэрыторыі будуецца сучасны міжнародны экагорад з высокатэхналагічнай, канкурэнтаздольнай інавацыйнай вытворчасцю і экспартным патэнцыялам. Праект развіваецца ў рамках міждзяржаўнага кітайска-беларускага супрацоўніцтва.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне міжнародных сувязяў БДУ, Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень”, Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку, культурна-дзелавы цэнтр "Ювізіт".

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».