Вы тут

Міжнародны студэнцкі турнір “СТЭНД—2018” правядуць НАН і БДУ


З 9 па 15 красавіка НАН Беларусі сумесна з БДУ праводзіць вочны тур чацвёртага Міжнароднага студэнцкага турніру прыродазнаўчанавуковых дысцыплін (СТЭНД). “СТЭНД”  -- гэта камандныя спаборніцтвы па хіміі, фізіцы, біялогіі сярод студэнтаў і магістрантаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і краін СНД. У вочны этап турніру прайшлі 12 лепшых каманд з Беларусі, Расіі і Украіны. У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі навуковыя супрацоўнікі Акадэміі навук, выкладчыкі вядучых ВНУ Беларусі і краін СНД, а таксама прадстаўнікі кампаній-партнёраў.


Як захаваць краявідную разнастайнасць флоры Белавежскай пушчы? Ці можна прыдумаць універсальны абутак, якія дазваляе пазбегнуць траўмаў у галалёд? Ці ёсць спосаб вырашыць праблему глабальнага дэфіцыту пяску і жвіру ў свеце? На гэтыя і іншыя пытанні паспрабуюць адказаць удзельнікі вочнага тура.

Фармат спаборніцтваў прадугледжвае вырашэнне задач у камандах з падрыхтоўкай мультымедыйных прэзентацый. Усе задачы носяць прыкладны характар і вымагаюць творчага падыходу з боку студэнтаў. Асноўная мэта -- навучыць студэнтаў прымяняць свае веды на практыцы для вырашэння актуальных навукова-тэхнічных і вытворчых задач.

Турнір дапамагае наладзіць супрацоўніцтва паміж удзельнікамі, навуковымі экспертамі і прадстаўнікамі прамысловых кампаній.  За тры гады існавання турніру задачы прапаноўвалі такія гіганты рынку як Google, EPAM Systems, Regula, ScienceSoft, MEL Science, Аквафор, NASA.

Турнір з'яўляецца выдатнай магчымасцю для студэнтаў пазнаёміцца ​​з навыкамі навуковых даследаванняў, прапанаваць свае ідэі і распрацоўкі навуковай супольнасці, а таксама знайсці патэнцыйных працадаўцаў сярод буйных кампаній у сваёй галіне. У сваю чаргу, кампаніі-партнёры маюць магчымасць вызначыць найлепшых з іх, каб у далейшым працягнуць мэтанакіраванае супрацоўніцтва.

Адкрыццё IV Міжнароднага студэнцкага турніру прыродазнаўчанавуковых дысцыплін “СТЭНД—2018” адбудзецца 10 красавіка ў 12.00 у Вялікай зале НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».