Вы тут

Паклікаць вясну


Даўней казалі, што ў гэты дзень дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе. Забаранялася гарадзіць плот, выганяць упершыню скаціну на пашу, вывозіць на поле гной ці сеяць. Па народным павер'і, да Дабравешчання ўвогуле нельга было капаць зямлю, бо яна магла загневацца ды не ўрадзіць. А вось на Гродзеншчыне да Дабравешчання пякуць пшанічныя пірагі ў выглядзе жаўрукоў.


Фальклорныя вячоркі арганізавалі да свята ў сельскім клубе аграгарадка Баруны, што ў Ашмянскім раёне. Памяшканне ператварылася ў сялянскую хату, упрыгожаную самабытнымі вышыўкамі, а яе гаспадыня — бабуля Алена — прымала ў госці дзятву. Разам з малымі гаспадыня замясіла цеста і напякла пшанічных жаўрукоў, якімі частаваліся дзеці і астатнія госці свята.

Супрацоўнікі клуба рупліва займаюцца адраджэннем народных свят і абрадаў. Бабуля Алена, яна ж — загадчык сельскага клуба аграгарадка Баруны Алена АЛЬШУК, заўважыла: «Мы хочам паказаць людзям тую культуру нашых продкаў, на якую, часам, забываемся, каб яны помнілі, як гэта рабілі нашы бабулі і дзядулі».

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».