Вы тут

Знаёмім з некаторымі сацыяльнымі iнiцыятывамі


Апошн часам у нашай краiне з'яўляюцца ўсё новыя i новыя сацыяльныя праекты. Iх збiраюцца запускаць i асобныя супольнасцi, i дзяржаўныя сацыяльныя службы, i проста энтузiясты. З'явiлася такое пачынанне, як Social Weekend, калi бiзнес праводзiць конкурс сацыяльных праектаў i падтрымлiвае найбольш цiкавыя з. Прасочваецца добрая тэндэнцыя: сярод неабыякавых да сацыяльных праблем людзей усё больш моладзi. Iдэi ў людзей — самыя разнастайныя. Сёння мы пазнаёмiм вас з некаторымi iнiцыятывамi.


«Карысныя падарожжы»

У Гомелi ўжо ёсць клуб пазiтыўных падарожжаў — гэта адкрыты лекторый, дзе некалькi разоў на месяц праводзяцца сустрэчы з цiкавымi людзьмi, якiя шмат вандруюць i гатовыя падзялiцца з усiмi сваiмi гiсторыямi, уражаннямi i карыснымi парадамi. Нядаўна, напрыклад, Мурат Турашоў тут расказваў аб Гiмалаях, а Васiль Цiтоў — пра тое, як з'ездзiў у Эфiопiю. Неўзабаве будзе аповед пра Iран... Прыходзяць паслухаць падарожнiкаў самыя розныя людзi — не толькi моладзь, але i маладыя мамы з маленькiмi дзецьмi, i пенсiянеры. Многiя «загараюцца»: я таксама хачу!

— Шмат людзей баяцца падарожнiчаць, але ж гэта так выдатна! I каб зняць гэты страх, можна пачаць з невялiкiх вандровак па Беларусi, — кажа 26-гадовая гамяльчанка Аляксандра Салаўёва, якая зараз навучаецца ў школе «Сацыяльны прадпрымальнiк». — Таму ў мяне нарадзiлася iдэя новага праекта — «Карысныя падарожжы». Сутнасць iдэi — у падарожжах па Беларусi з экалагiчным ухiлам (падарожнiчаючы, можна сабраць смецце на нейкiм участку цi пасадзiць дрэвы, зiмой можна вешаць шпакоўнi i яшчэ можна рабiць шмат чаго карыснага для прыроды). Хацелася б зрабiць свет больш чыстым...

I рабiць гэта наша суразмоўнiца збiраецца, арганiзоўваючы турыстычныя паездкi па незаезджаных месцах. «Нашым праектам мы хочам прыцягнуць увагу як да экалагiчных праблем, так i да турыстычнага патэнцыялу нашай краiны, — расказвае Аляксандра. — Бо Беларусь — гэта не толькi Мiрскi i Нясвiжскi замкi, не толькi Белавежская пушча, а яшчэ, напрыклад, Траецкi касцёл у Гервятах, дом-крэпасць Нонхартаў, кляштар картэзiянцаў у Бярозе i многае-многае iншае...

Так што чакайце цiкавыя экскурсiйныя праграмы, падчас якiх можна дапамагчы прыродзе i адначасова атрымаць асалоду ад прыгажосцi роднай краiны i больш даведацца пра яе!

«Элегантнасць па-за ўзростам»

— Я ўжо тры гады выкладаю аўтарскi курс «Мой жаночы вобраз — сярэднi ўзрост», — кажа выкладчык унiверсiтэта трэцяга ўзросту Аксана Барысевiч. — Штогод на гэты курс хочуць патрапiць вельмi многiя студэнткi нашага ўнiверсiтэта, але я набiраю невялiкiя групы — 8—10 чалавек. Пагадзiцеся, гэта мiзэрная колькасць, тым больш для Мiнска. I я стала думаць, як ахапiць як мага больш дам элегантнага ўзросту. Так i прыйшла iдэя стварэння праекта школы стылю i развiцця «Элегантнасць па-за ўзростам».

На заняткi школы Аксана Барысевiч плануе запрашаць экспертаў у галiне стылю i прыгажосцi, таксама слухачак будуць вучыць этыкету. Цяпер вядуцца перамовы з адным з мадэльных агенцтваў сталiцы, спецыялiсты якога будуць навучаць дэфiле, а ў будучынi плануюцца модныя паказы з удзелам мадэляў сярэбранага веку. Удзельнiкамi каманды, па словах аўтара праекта, стануць i самi студэнткi ўнiверсiтэта трэцяга ўзросту.

А яшчэ ў рамках школы стылю i развiцця будуць праходзiць розныя майстар-класы, ахвотныя змогуць навучыцца вырабляць сваiмi рукамi ўпрыгажэннi i многае iншае. Ды i проста яна можа стаць месцам сустрэчы i зносiн усiх, хто цiкавiцца стылем, модай, эстэтыкай. Заняткi будуць праходзiць на платнай аснове. «Праекту трэба зарабляць», — кажа яго стваральнiца. Пры гэтым Аксана Барысевiч лiчыць, што навучанне ў рамках нефармальнай адукацыi павiнна быць мiнiмальна платным.

«Спорт i турызм для людзей з iнвалiднасцю»

У Iвацэвiцкiм раёне пражываюць 175 дзяцей-iнвалiдаў i 226 маладых людзей з iнвалiднасцю ва ўзросце ад 18 да 31 года.

— Мы звярнулi ўвагу, што людзi з iнвалiднасцю вядуць у асноўным сядзячы лад жыцця, да таго ж яшчэ нерацыянальна харчуюцца, — кажа загадчыца аддзялення дзённага знаходжання iнвалiдаў Iвацэвiцкага ТЦСАН Вольга Папко. — Гэта ў сваю чаргу прыводзiць да абвастрэння хранiчных захворванняў i з'яўлення лiшняй вагi. Наша аддзяленне наведваюць 27 маладых людзей з iнвалiднасцю, i 20 (цi 74 %) з iх маюць лiшнюю вагу.

У тэрытарыяльным цэнтры вырашылi, што надышоў час змянiць гэтую сiтуацыю. I летась правялi чатыры фiзкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы для сваiх выхаванцаў i iх бацькоў, у тым лiку ў лiпенi прайшоў турыстычны злёт сярод людзей з iнвалiднасцю «Iвацэвiцкi мерыдыян — 2017», у якiм прынялi ўдзел 6 камандаў Брэсцкай вобласцi. На iм былi розныя конкурсы i эстафеты: маладыя людзi збiралi вогнiшча, ставiлi палатку, рыхтавалi паходныя стравы, спявалi турыстычныя песнi...

— Усiм вельмi спадабалася! — кажа Вольга Папко. — Таму сёлета плануем зноў арганiзаваць турзлёт для людзей з iнвалiднасцю i ўжо знайшлi для гэтай мэты грошы. Але, акрамя таго, марым сабраць з дапамогай краўдфандынгу сродкi i закупiць спартыўныя трэнажоры. Плануем распрацаваць комплекс практыкаванняў спецыяльна для людзей з iнвалiднасцю, надрукаваць iнфармацыйныя буклеты па правiльным харчаваннi, адаптаваныя для людзей з iнвалiднасцю. Збiраемся запрашаць для сустрэч з бацькамi iнвалiдаў спецыялiстаў-медыкаў — тэрапеўтаў, эндакрынолагаў для навучання навыкам здаровага харчавання. А да нашых выхаванцаў будзем даносiць гэтую iнфармацыю так званай «яснай мовай» («ясная мова» — мова, зразумелая людзям, якiя маюць цяжкасцi з чытаннем i разуменнем тэксту. У ёй скарочаны слоўнiк, спрошчаная структура выказванняў, тэкст пiшацца i размяшчаецца па пэўных правiлах, выкарыстоўваюцца пiктаграмы. — Аўт.).

Апроч умацавання здароўя, гэта яшчэ i павысiць самаацэнку маладых людзей з iнвалiднасцю, упэўненая Вольга Папко.

«Хачу жыць доўга»

Для пажылых людзей i iнвалiдаў, якiя з прычыны тых цi iншых абставiн не могуць пражываць у звыклых хатнiх умовах, у вёсцы Смалоўка Гарадоцкага раёна, што ў Вiцебскай вобласцi, з 2010 года працуе аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту i iнвалiдаў. Цяпер у iм пражываюць 28 чалавек, сярэднi ўзрост якiх складае каля 73 гадоў.

— Нашы бабулi i дзядулi, калi жылi дома, займалiся гатаваннем ежы, уборкай, мыццём i iншымi бытавымi клопатамi, а цяпер нiчога гэтага рабiць не трэба, адпаведна, у iх з'явiлася шмат вольнага часу. Мы гэта ўлiчваем i стараемся iх вольны час арганiзаваць, — кажа кiраўнiк праекта загадчыца аддзялення першаснага прыёму iнфармацыi, аналiзу i прагназавання Гарадоцкага ТЦСАН Святлана Арлова. — Тут нам дапамагла сама прырода. Будынак аддзялення размяшчаецца ў найпрыгажэйшым месцы: сасновы бор, лясныя пейзажы, возера, чыстае паветра... На тэрыторыi аддзялення — дагледжаныя газоны, кусты i клумбы, сад, зручныя дарожкi для прагулак. Для адпачынку на свежым паветры пабудавана ўтульная альтанка.

А яшчэ ў вольны ад працы час работнiкi аддзялення сваiмi рукамi зрабiлi масажоры, тактыльныя дыванкi, стварылi сцежку здароўя, дзе iх падапечныя займаюцца скандынаўскай хадой. «Мы разумеем, што кожны пражыты дзень для нашых падапечных — гэта маленькае жыццё», — кажа загадчыца аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту i iнвалiдаў Ала Кузьмiна.

Апошнiм часам загадчыца аддзялення i яе невялiкi калектыў занялiся вывучэннем лячэбных магчымасцяў аэратэрапii. Тым больш вядома, што найбольшы эфект даюць паветраныя ванны на прыродзе, у лесе, да якога тут рукой падаць. Так што гэтым летам тут збiраюцца ўкаранiць аздараўляльны праект «Хачу жыць доўга». Дарэчы, разумеючы, што пажылыя людзi маюць патрэбу ў пастаянным кантролi свайго стану, пульсу i крывянога цiску, у тым лiку i пры прыняццi паветраных ваннаў, тут наладзiлi цеснае супрацоўнiцтва з Гарадоцкай цэнтральнай раённай бальнiцай.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Нераўнадушныя беларусы i iх iдэi

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.