Вы тут

Пульс СНД


Учора ў Мiнску адбылося чарговае пасяджэнне Савета мiнiстраў замежных спраў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. Па словах Прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi, тое, што яно праходзiць менавiта ў беларускай сталiцы, — знак павагi да Беларусi i прызнання яе актыўнай праiнтэграцыйнай пазiцыi.


Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што зараз найбольш небяспечная тэндэнцыя на еўраатлантычнай прасторы — расхiстванне сiстэмы процiваг, якiя раней стрымлiвалi дзяржавы i блокi, што сапернiчалi. «Знаходзячыся ў своеасаблiвым геапалiтычным разломе, Беларусь асэнсоўвае недасканаласць раскручвання спiралi канфрантацыi ў Еўрапейскiм рэгiёне. Мы фактычна на парозе новай гонкi ўзбраенняў. Эксперты сцвярджаюць, што халодная вайна ўжо iдзе», — кажа Прэзiдэнт.

Толькi цяпер вырашаць праблемныя пытаннi светаўладкавання даводзiцца не за сталом перагавораў, а ў гарачых кропках. I найблiжэйшая з iх да нас — Данбас. Дзякуючы Мiнскiм пагадненням там спынены шырокамаштабныя баявыя дзеяннi, але людзi, на жаль, працягваюць гiнуць. «Яшчэ раз пацвярджаю: мы гатовы зрабiць усё, каб на Данбасе быў мiр. На прынцыпах выканання ўсiх мiжнародна-прававых фармальнасцяў i пры згодзе канфлiктуючых бакоў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускi лiдар нагадаў, што падчас 26-й сесii ПА АБСЕ Беларусь прапанавала распачаць дыскусiю аб пачатку перагаворнага працэсу для пераадолення iснуючых супярэчнасцяў i стварэння новых канструктыўных адносiн у рэгiёне АБСЕ. «Варта выпрацаваць прымальныя для ўсiх прынцыпы супрацоўнiцтва ў Еўропе», — лiчыць ён. У гэтым значную ролю можа адыграць экспертны дыялог. Напрыклад, у маi ў Мiнску адбудзецца мiжнародная канферэнцыя аб бяспецы ва Усходняй Еўропе. Сёлета пройдзе i антытэрарыстычная канферэнцыя АБСЕ, i сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыi па бяспецы.

Прэзiдэнт таксама звярнуў увагу на палiтычныя кампанii ў асобных краiнах СНД. Ён павiншаваў Расiю з годна праведзенымi прэзiдэнцкiмi выбарамi i дадаў, што Беларусь разлiчвае на захаванне лiдзiруючай пазiцыi Расii ў дзейнасцi Садружнасцi. Праз лiчаныя днi выбары прэзiдэнта адбудуцца i ў Азербайджане. «Я перакананы, што азербайджанскi народ, як i расiйскi, зробiць правiльны выбар на карысць умацавання i росквiту сваёй дзяржавы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У гэтым годзе ў СНД старшынствуе Таджыкiстан, i Беларусь чакае ад яго плённых iнiцыятыў, дадаў ён.

Кiраўнiк дзяржавы заўважыў, што зараз асаблiвую ролю адыгрываюць мiсii назiральнiкаў ад СНД, у той час як iх еўрапейскiя калегi працуюць палiтызавана. А назiранне ад Садружнасцi дае магчымасць сфармiраваць альтэрнатыўнае меркаванне.

Асобна была закранута тэма барацьбы з мiжнародным тэрарызмам i экстрэмiзмам. Беларусь сёлета плануе правесцi мерапрыемства, накiраванае на паглыбленне каардынацыi памiж СНД i iншымi мiжнароднымi структурамi па пытаннях супрацьдзеяння пападанню зброi масавага знiшчэння ў рукi тэрарыстаў. Таксама варта забяспечыць актыўную работу памiж сiлавымi ведамствамi.

Падчас сустрэчы кiраўнiка дзяржавы з кiраўнiкамi дэлегацыi СМЗС СНД Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзiў Сяргея Лебедзева, старшыню Выканаўчага камiтэта — выканаўчага сакратара СНД, дзяржаўнай узнагародай Рэспублiкi Беларусь — ордэнам Пашаны.

* * *

Пасля пасяджэння Савета мiнiстраў замежных спраў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў кiраўнiк беларускага знешнепалiтычнага ведамства Уладзiмiр Макей пракаментаваў прынятыя рашэннi. Ён адзначыў, што абмеркаванне прайшло канструктыўна. Мiнiстры дамовiлiся далей працаваць над канцэпцыяй развiцця СНД, актуалiзаваць яе i адаптаваць да сучаснасцi. Таксама было прынятае рашэнне наконт работы над заявай, якую iнiцыявалi Беларусь i Расiя, пра недапушчальнасць размывання прынцыпу неўмяшання ў мiжнародныя справы. Як растлумачыў Уладзiмiр Макей, размова iдзе пра тое, што зараз, знайшоўшы розныя зручныя прычыны, некаторыя геапалiтычныя гульцы актыўна ўмешваюцца ва ўнутраныя справы iншых дзяржаў. Напрыклад, мы бачым, як «арабская вясна» ператварылася ў «арабскую зiму». Падыход, калi стандарты i шаблоны навязваюцца iншым краiнам без улiку iх спецыфiкi, лiчыцца непрымальным. Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў адзначыў, што кiраўнiкi дэлегацый дамовiлiся падтрымаць гэту заяву, папрацаваць над ёй i прыняць у рабочым парадку.

Сяргей Лебедзеў таксама расказаў, што падтрымана прапанова туркменскага боку распрацаваць сярэднетэрмiновую праграму супрацоўнiцтва краiн Садружнасцi ў мiжнароднай сферы. Выканкам СНД разам з дзяржавамi пачне работу над яе падрыхтоўкай. Ён анансаваў, што 12—13 красавiка пройдзе пасяджэнне Мiжпарламенцкай асамблеi СНД у Пецярбургу, а 1 чэрвеня ў Душанбэ адбудзецца пасяджэнне Савета кiраўнiкоў урадаў Садружнасцi.

Старшыня Савета мiнiстраў замежных спраў СНД i кiраўнiк знешнепалiтычнага ведамства Таджыкiстана Сiраджыдзiн Аслаў, падводзячы вынiкi, адзначыў, што СНД з'яўляецца зручнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў i пошуку прымальных рашэнняў. Можна таксама адзначыць, што сярод шэрагу дагавораў, якiя абмяркоўвалiся ўчора, быў падтрыманы мiжнародны маладзёжны праект «100 iдэй для СНГ», а 2021 год аб'яўлены Годам архiтэктуры i горадабудаўнiцтва ў СНД. Наступнае пасяджэнне мiнiстраў замежных спраў СНД пройдзе ў вераснi ў Душанбэ.

Веранiка ПУСТАВIТ, Надзея АНIСОВIЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Ён прымеркаваны да Года малой радзімы.

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў.