Вы тут

Каго залiчаць у спiс утрыманцаў?


Апублiкаваны дакументы, якiя тлумачаць, як будзе дзейнiчаць Дэкрэт № 1. Пра тое, каму не давядзецца кампенсаваць стапрацэнтную аплату паслуг i як будзе фармiравацца база незанятых грамадзян, журналiстам расказаў першы намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Андрэй ЛАБОВIЧ.


У пастанове Савета Мiнiстраў ад 31 сакавiка 2018 года № 239 прапiсана, хто будзе адносiцца да занятых у эканомiцы. Гэта грамадзяне, якiя легальна працуюць па кантрактах цi дагаворах падраду, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, тыя, хто сплачвае адзiны падатак, займаецца аграэкатурызмам. У спiс уваходзяць таксама рамеснiкi, адвакаты, творчыя работнiкi (калi iх статус пацверджаны членствам у творчым саюзе), ваеннаслужачыя, свяшчэннаслужыцелi, фермеры. Калi чалавек вучыцца на дзённай форме цi ўваходзiць у склады нацыянальных i зборных спартыўных камандаў, ён таксама лiчыцца занятым у эканомiцы.

Да ўтрыманцаў не адносяцца тыя, хто не мае работы з аб'ектыўных прычын. Напрыклад, iнвалiды, мацi, што выхоўваюць дзiця да сямi гадоў, дзiця-iнвалiда да 18 гадоў, траiх i больш непаўналетнiх. Не закране гэта пенсiянераў, тых, хто адбывае пакаранне цi знаходзiцца на прымусовым лячэннi. У спiс «дармаедаў» не ўвойдуць i жонкi ваеннаслужачых, якiя праходзяць службу ў месцах, дзе складана ўладкавацца на працу. Андрэй Лабовiч адзначыў, што ўводзiцца таксама так званы льготны перыяд, на працягу якога да пэўнай катэгорыi грамадзян не будзе прымацца мер па спагнаннi стапрацэнтнай аплаты за паслугi. Напрыклад, тыя, хто прайшоў ваенную цi альтэрнатыўную службу, на працягу наступных шасцi месяцаў пасля яе заканчэння не лiчацца ўтрыманцамi. Калi чалавек звольнiўся, то ён не ўваходзiць у спiс незанятых грамадзян яшчэ на працягу наступнага квартала, калi ж яго скарацiлi — на працягу паўгода.
А тыя, хто скончыў вучобу, атрымаюць «адтэрмiноўку» да канца года, у якiм iм выдалi дыплом.

У пастанове ўрада таксама прапiсана, як будзе весцiся база ўтрыманцаў. Туды ўключаць такую iнфармацыю аб грамадзянiне, як iдэнтыфiкацыйны нумар, прозвiшча, iмя i iмя па бацьку, дата нараджэння, пол, грамадзянства, даныя аб рэгiстрацыi па месцы жыхарства, рэквiзiты пашпарта. Уладальнiкам базы будзе Мiнiстэрства па працы i сацыяльнай абароне. Фiнансавыя сродкi на яе стварэнне выдзелiць Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi. База будзе сфармiравана да 1 снежня бягучага года.

Прыблiзны парадак работы камiсiй па каардынацыi працы па садзейнiчаннi занятасцi насельнiцтва вызначаны пастановай Савета Мiнiстраў ад 31 сакавiка 2018 года № 240. Узначальваць камiсii будуць старшынi раённых (гарадскiх) Саветаў дэпутатаў, а ў мясцовых адмiнiстрацыях — кiраўнiк адмiнiстрацыi раёна ў горадзе. Пасяджэннi будуць праводзiцца па меры неабходнасцi, але не радзей за два разы на месяц. Камiсii зоймуцца пытаннямi працаўладкавання, iнфармацыйнай работай, фармiраваннем спiсаў грамадзян, якiя павiнны кампенсаваць поўны кошт паслуг. Больш дэталёвае палажэнне аб дзейнасцi камiсiй даручана распрацаваць мясцовым органам на працягу месяца.

База ўтрыманцаў будзе фармiравацца раз на паўгода i карэктавацца кожны квартал.

Якiя канкрэтна паслугi давядзецца аплачваць незанятым грамадзянам i як гэтыя грошы будуць спаганяцца, пакуль дакладна не вызначана. Дакумент, якi ўрэгулюе гэтыя пытаннi, прымуць у найблiжэйшы час.

— Мэта Дэкрэта № 1 не папаўненне дзяржаўнага бюджэту, — звярнуў увагу Андрэй Лабовiч. — Мэта закладзена ў назве — садзейнiчанне занятасцi. Iнiцыятыва будзе iсцi ад мясцовых органаў улады. А вось скарыстацца гэтай дапамогай цi не, грамадзянiн ужо сам вырашае.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.