Вы тут

Кiтай падстаўляе плячо


Учора было падпiсана чарговае пагадненне аб забеспячэннi Кiтаем бязвыплатнай ваеннай дапамогi Беларусi. Гэта стала часткай афiцыйнага вiзiту ў нашу краiну мiнiстра абароны Кiтайскай Народнай Рэспублiкi генерал-палкоўнiка Вэй Фэнхэ, у межах якога адбылася i яго сустрэча з Прэзiдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.


«Я хачу падзякаваць у вашай асобе кiраўнiцтву Кiтайскай Народнай Рэспублiкi за тую неацэнную эканамiчную, фiнансавую падтрымку, якую вы аказваеце Беларусi. Асаблiвая падзяка за тое ваенна-тэхнiчнае супрацоўнiцтва, якое склалася памiж нашымi краiнамi. У наш час вы адыгралi вырашальную ролю ва ўмацаваннi абараназдольнасцi Беларусi», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Беларускi лiдар адзначыў, што Кiтай дапамог нашай краiне ў стварэннi сучасных касмiчных падраздзяленняў. Такiм чынам быў адпраўлены на арбiту спадарожнiк, сканструяваны па найноўшых тэхналогiях, а таксама створаны цэнтр кiравання палётамi. КНР пасадзейнiчала i ў тым, каб у беларускай армii з'явiлася сучаснае ракетнае ўзбраенне. «На аснове гэтага мы стварылi больш сучасныя ўзоры ракетнага ўзбраення, якiя зацiкавяць ужо i вашу армiю. Я ўдзячны вам за тую бязвыплатную дапамогу, якую вы аказваеце нашай армii», — заявiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Кiтай падставiў нам плячо ў складаны час, калi Захад увёў санкцыi супраць Беларусi. «Мы гэта памятаць будзем доўга. У вас тут ёсць надзейныя сябры», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў Кiтай з паспяховым завяршэннем палiтычных кампанiй, што пацвердзiла стабiльнасць у палiтычнай i сацыяльнай сферах краiны. Аляксандр Лукашэнка папрасiў яшчэ раз — ужо асабiста — перадаць вiншаваннi i найлепшыя пажаданнi кiраўнiку Кiтая Сi Цзiньпiну.

У сваю чаргу мiнiстр абароны Кiтая перадаў вiтальныя словы беларускаму лiдару ад Сi Цзiньпiна. Ён падкрэслiў, што нашы краiны — добрыя сябры, партнёры i, можна сказаць, браты.

Веранiка ПУСТАВIТ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.