Вы тут

У гаспадарках краiны пачалася сяўба


У гаспадарках краiны пачалася сяўба раннiх яравых, збожжавых i зернебабовых культур. Паводле iнфармацыi Мiнсельгасхарча, трэба засеяць плошчу ў 1,1 млн га.

Згодна з планам на Брэстчыне трэба пасеяць 136,2 тыс. га, у Вiцебскай вобласцi аграрыi будуць працаваць на 204,3 тыс. га, у Гомельскай засеюць 160,9 тыс. га, Гродзенскай — 184 тыс. га, Мiнскай — 270,2 тыс. га, Магiлёўскай — 150,3 тыс. га.

Сёлета плануецца сабраць 9 млн тон збожжа, 5 млн тон цукровых буракоў, 800 тысяч тон насення рапсу, 1,2 млн тон бульбы, 180 тысяч тон iльнотрасты i 629 тысяч тон агароднiны.


Брэстчына

Як паведамiлi ў Камiтэце па сельскай гаспадарцы i харчаваннi аблвыканкама, усе раёны вобласцi прыступiлi да сяўбы раннiх яравых. У лiдарах Пiнскi i Маларыцкi раёны, дзе пасеялi ўжо каля дзесяцi працэнтаў яравых. Ненашмат адстаюць i iншыя паўднёвыя раёны. А ўсяго ў рэгiёне яравыя культуры трэба пасеяць сёлета на 420 тысячах гектараў, з iх 136 тысяч гектараў зоймуць раннiя збожжавыя i зернебабовыя.

Самы вялiкi яравы клiн у Баранавiцкiм раёне. Але гэта i самы паўночны раён вобласцi:

— У нас ужо сеюць дзве гаспадаркi, — расказаў карэспандэнту «Звязды» першы намеснiк старшынi райвыканкама Мiхаiл ПАЛУЯН. — «Уцёс» пачаў сеяць авёс, а механiзатары фiлiяла «Зара» ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» засеялi першыя дзясяткi гектараў ячменю.

Яравы клiн у раёне займае 15 110 гектараў, — працягвае Мiхаiл Мiкалаевiч. — I справiцца з веснавой сяўбой трэба за дэкаду. Усё для гэтага ёсць: тэхнiка, палiва, людзi. Кожны пагодны дзень выкарыстоўваем па максiмуме. Паралельна вядзецца вываз арганiкi, уносяцца мiнеральныя ўгнаеннi пад азiмыя трыцiкале, пшанiцу, iдзе падкормка шматгадовых траў, сенакосаў i пашы.

Вiцебшчына

Сёлета на поўначы краiны запланавалi сабраць не менш за 1,5 мiльёна тон збожжавых.

Адпаведную задачу паставiў губернатар Мiкалай Шарснёў. Паводле iнфармацыi камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi аблвыканкама, для дасягнення гэтага ёсць усе ўмовы.

У аблвыканкаме ўпэўненыя, што пры правiльным падыходзе, выкананнi ўсiх тэхналагiчных умоў можна дасягнуць добрых вынiкаў.

Сёлета пад сяўбу прадугледжана выкарыстанне каля 800 тысяч гектараў зямлi. I прыкладна палова — пад збожжавыя.

На сяўбе i ўборачнай звычайна адчуваецца недахоп механiзатараў. Таму дапамагаюць гарадскiя «шэфы», да ўдзелу ў механiзаваных работах на зямлi далучаюцца таксама навучэнцы профiльных аддзяленняў сельскагаспадарчых каледжаў.

Гомельшчына

Першымi вывелi тэхнiку на асобныя палi гаспадаркi Добрушскага, Лельчыцкага, Мазырскага i Ельскага раёнаў.

У большасцi прадпрыемстваў вобласцi падыходзiць да завяршэння падрыхтоўка глебы. У камiтэце па сельскай гаспадарцы i харчаваннi аблвыканкама паведамiлi, што ўсяго на Гомельшчыне пад яравыя культуры адведзена 560 тысяч га, у тым лiку раннiя яравыя збожжавыя i зернебабовыя будуць пасеяны на плошчы звыш 153 тысячы га.

Тэхнiка ў гаспадарках вобласцi зараз прыведзена ў поўную гатоўнасць. Створаны неабходны запас палiва i запчастак. Ва ўзмоцнены рэжым са штодзённым дзяжурствам пераведзены раённыя арганiзацыi аграсэрвiсу. Парк тэхнiкi сельгаспрадпрыемстваў вобласцi папоўнiўся 122 новымi энерганасычанымi машынамi, якiя створаць рэзервовы фонд i стануць, па сутнасцi, механiзаваным атрадам хуткага рэагавання.

Да масавай сяўбы аграрыi рэгiёна прыступяць на пачатку наступнага тыдня, як толькi дазволяць пагодныя ўмовы. Сяўбу плануюць правесцi ў максiмальна сцiслыя тэрмiны.

Гродзеншчына

Тут глеба прагрэлася да аптымальных параметраў, паведамiў начальнiк упраўлення раслiнаводства абласнога камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi аблвыканкама Сяргей Сончык. Пасеў збожжавых пачалi ў Ваўкавыскiм, Зэльвенскiм, Мастоўскiм, Шчучынскiм i Лiдскiм раёнах. Апошнiмi пачынаюць пасяўную кампанiю ў паўночных рэгiёнах — Смаргонскiм, Ашмянскiм i Астравецкiм. На 6 красавiка засеяна 300 га плошчы. На палях вядзецца шырокi комплекс падрыхтоўчых работ, у першую чаргу — падкормка глебы калiем. Забяспечанасць мiнеральнымi ўгнаеннямi на сучасны момант складае 70 %, на працягу красавiка—мая вобласць поўнасцю закрые патрэбу ў азоце, фосфары i калii. Рэгiён забяспечаны насеннем. Збожжавых i зернебабовых нарыхтавана 60 тысяч тон, што значна перавышае патрэбу.

У асноўным гаспадаркi справiлiся з работай па падрыхтоўцы тэхнiкi. У цэлым па вобласцi для правядзення пасяўной будзе задзейнiчана каля 10 тысяч адзiнак тэхнiкi. Яшчэ 400 будзе прыцягнута з iншых арганiзацый. Таксама прадпрыемствы i ўстановы вобласцi накiруюць на сельгаспалеткi 560 чалавек, што дазволiць поўнасцю ўкамплектаваць кадрамi пасяўную кампанiю. Па словах Сяргея Сончыка, ёсць усе падставы меркаваць, што пры адпаведнай арганiзацыi работы сяўбу можна правесцi менш чым за два тыднi. Селета плануецца атрымаць 1,6 млн тон збожжа, гэта на 200 тыс. тон больш, чым у мiнулым годзе.

Магiлёўшчына

На ранiцу ўчарашняга дня сельскагаспадарчая тэхнiка працавала толькi на паўднёвых тэрыторыях Магiлёўскай вобласцi. У Кiраўскiм раёне, напрыклад, падсявалi пад азiмыя канюшыну.

— Яшчэ вельмi вiльготная зямля, каб пачынаць працу, — паведамiў першы намеснiк начальнiка Кiраўскага ўпраўлення райсельгасхарча Анатоль Ланкуць. — Пакрыху вывозiм арганiку на палi. Да сяўбы ў раёне ўсё гатова. Калi б не высокая вiльготнасць, прыступiлi б хоць сёння.

У Магiлёўскiм аблсельгасхарча паведамiлi, што ўсе амаль 200 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласцi гатовыя да вясенне-палявых работ.

— Збожжавымi, зернебабовымi i ўсiмi iншымi культурамi, якiя мы высяваем, гаспадаркi забяспечаны на 100 %. Агульная плошча пасеваў складзе болей за 350 тысяч гектараў. Тэхнiка гатова на 90—97 %. Зараз вядзецца апошняя падрыхтоўка. Толькi ў Глускiм раёне ўзаралi 42 гектары глебы пад яравую сяўбу. Калi надвор'е не падвядзе, на наступным тыднi пачнуцца актыўныя работы, — паведамiла начальнiк аддзела аблсельгасхарча аблвыканкама Лiлiя Гулiнская.

Мiншчына

Па словах кiраўнiка цэнтральнага рэгiёна Анатоля Iсачанкi, вызначаны крынiцы па набыццi мiнеральных угнаенняў, палiва, у цэлым падрыхтавана тэхнiка, кадры. Вырашаны таксама пытаннi па забеспячэннi насеннем збожжавых i зернебабовых.

Старшыня камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Сяргей Ляўковiч адзначыў, што ў Мiнскай вобласцi сёлета плануецца пасеяць сельгаскультуры на плошчы 1 млн 205 тыс. гектараў. Насеннем яравых збожжавых i зернебабовых гаспадаркi забяспечаны амаль на 150 %. Ён таксама паведамiў, што сёлета часткова зменшацца пасевы кукурузы i цукровых буракоў. Менавiта ў тых раёнах, дзе iх ураджайнасць нiзкая. Разам з тым пасевы лёну павялiчваюцца.

У пасяўной будуць задзейнiчаны больш за 9 тыс. трактароў, у тым лiку 1387 энерганасычаных. Практычна ўсе яны адрамантаваны.

Ілья КРЫЖЭВІЧ, Святлана ЯСКЕВIЧ, Аляксандр ПУКШАНСКI, Iрына АСТАШКЕВIЧ, Маргарыта УШКЕВIЧ, Нэлi ЗIГУЛЯ, Таццяна  ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Сяўбе — дарогу!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.