Вы тут

Смеццевае пытанне


У Беларусi можа з'явiцца новы завод па перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў.


Магчымасць яго стварэння разглядаецца бельгiйскай кампанiяй RenaSci, прадстаўнiкi якой на гэтым тыднi наведалi нашу краiну. Падчас вiзiту адбылося абмеркаванне практычных пытанняў ажыццяўлення праекта, у тым лiку звязаных з выбарам зямельнага ўчастка, падаткаабкладаннем, выплатай акцызаў, збытам вырабленай i адсартаванай для перапрацоўкi прадукцыi, а таксама атрыманнем iльгот.

— З бельгiйскiмi партнёрамi мы дамовiлiся працягваць сумесную працу па рэалiзацыi гэтага праекта i ўжо вызначылi шэраг наступных крокаў. У найблiжэйшы час спецыялiсты будуць займацца вызначэннем марфалагiчнага складу цвёрдых камунальных адходаў, якое дазволiць ацанiць iх рэсурсны патэнцыял i вызначыць перспектыўныя кiрункi яго выкарыстання, — адзначыў начальнiк аддзела па суправаджэннi iнвестараў Нацыянальнага агенцтва iнвестыцый i прыватызацыi Раман АЛЕЙНIКАЎ. — Далей мы зможам весцi перагаворы ўжо больш дэталёва. У бельгiйскага бiзнесу сапраўды ёсць вялiкая цiкавасць прыйсцi ў Беларусь, i цяпер мы прапрацоўваем ўмовы, якiя будуць выгадныя абодвум бакам.

Уладзiслаў ЛУКАШЭВIЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».