Вы тут

У Салігорску з-за ўзгарання ў бальніцы эвакуіравалі 299 чалавек


Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


Паведамленне аб загаранні смецця ў памяшканні вентыляцыйнай камеры ў падвале сяміпавярховага цаглянага будынка лячэбнага корпуса Салігорскай ЦРБ ратавальнікі атрымала 6 красавіка ў 19.22. Работнікі МНС і адміністрацыя ўстановы аховы здароўя эвакуіравалі з будынка 299 чалавек. Пацярпелых няма.

«На шостым паверсе корпуса праводзіўся касметычны рамонт памяшканняў. На момант здарэння былі часткова дэмантаваныя элементы вентыляцыі. Загаранне смецця адбылося ў падвале і было аператыўна ліквідавана ратавальнікамі. Прычына таго, што адбылося, устанаўліваецца. Хутчэй за ўсё, хтосьці паліў у памяшканні венткамеры і выкінуў недакурак у шахту, на дне якой знаходзіліся гаручае будаўнічае смецце. Своечасовае выяўленне загарання, аператыўнае прыбыццё ратавальнікаў і арганізаваная эвакуацыя дазволілі не дапусціць узнікненне пажару», - гаворыцца ў паведамленні.

МНС нагадвае, што паводле заканадаўства кіраўнікі абавязаны забяспечыць выкананне і кантроль выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі на аб'ектах.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.