Вы тут

Лукашэнка ў свята Вялікадня сустрэўся з мітрапалітам Філарэтам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з мітрапалітам Філарэтам, ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.


Фота: БЕЛТА

Сустрэча прайшла ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы. Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Філарэт цёпла віталі адзін аднаго.

"Сёння я вырашыў прыехаць да вас у дамавы храм, які вельмі люблю. Хачу ад сябе асабіста і ад вас павіншаваць беларускі народ з гэтым светлым святам Вялікадня. Гэта самае жаданае свята ў нашага народа, вы гэта добра ведаеце. Таму дазвольце мне вас павіншаваць з гэтым светлым святам і ўвесь беларускі народ, пажадаць яму дабра і шчасця", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем і мітрапалітам запалілі свечку ў сямейным храме і абмяняліся падарункамі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?