Вы тут

У Магілёве ўшанавалі ўдзельнікаў Алімпіяды ў Пхёнчхане


Прыём удзельнікаў Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў у Пхёнчхане і іх трэнераў адбыўся ў Магілёўскім аблвыканкаме.


Старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі падзякаваў трэнерам за вялікую працу па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву краіны, а спартсменам за тое, што яны годна прадставілі Беларусь на міжнародным узроўні. Біятланістка Дынара Алімбекава, якая ў камандзе з Надзеяй Скардзіна, Ірынай Крыўко і Дар'яй Домрачавай заваявала золата ў эстафетнай гонцы на Алімпіядзе, а таксама ўраджэнец Глуска параалімпіец Юрый Голуб, які ўзяў чатыры ўзнагароды, атрымалі ганаровыя граматы аблвыканкама. Іх трэнерам былі ўручаны падзячныя лісты. Уладзімір Даманеўскі таксама ўшанаваў юных удзельнікаў рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер» і ўручыў ім падзякі за паспяховае выступленне.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Спорт — гэта прэстыжна!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.