Вы тут

Нашы золатавалютныя рэзервы — амаль $7 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы краіны на 1 красавіка гэтага года, паводле папярэдніх звестак, склалі 6,994 млрд долараў (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі.


За сакавік золатавалютныя рэзервы знізіліся на 98,8 млн долараў (на 1,4 %) пасля росту ў лютым на 616,1 млн долараў (на 9,5 %). Зніжэнне ўзроўню актываў па выніках сакавіка абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 415 млн долараў.

Дарэчы, падтрыманню ўзроўню міжнародных актываў краіны ў сакавіку спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, купля замежнай валюты на таргах акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.