Вы тут

Эксперты S&P чакаюць захавання эканамічнага росту


І нізкага ўзроўню інфляцыі ў Беларусі.

Рэйтынгавае агенцтва S&P пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні «B», прагноз «стабільны», паведамілі ў Мінфіне.


Адпаведны прагноз адлюстроўвае чаканні аналітыкаў аб умераным скарачэнні знешніх дысбалансаў пры захаванні кансерватыўнай бюджэтнай палітыкі на працягу наступных 12 месяцаў, а таксама ўпэўненасць агенцтва ў здольнасці беларускага ўрада забяспечыць рэфінансаванне даўгавых абавязацельстваў, тэрмін пагашэння якіх надыходзіць пасля гэтага года. Агенцтва адзначыла шэраг значных крокаў, зробленых Саўмінам і Нацбанкам у частцы ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі і пераходу да больш гнуткага рэжыму абменнага курса. Эксперты S&P чакаюць захавання эканамічнага росту і нізкага ўзроўню інфляцыі ў найбліжэйшыя гады.

(Ул. інф.)

Загаловак у газеце: Прагноз — стабільны

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».