Вы тут

Эканомія па падатках прывяла да крымінальнай справы


У суд Магілёўскага раёна накіравана крымінальная справа па абвінавачанні кіраўніка і галоўнага бухгалтара аднаго з аграпрамысловых прадпрыемстваў ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.


— Абодва фігуранты з карыслівых памкненняў наўмысна ўносілі заведама хлуслівыя звесткі ў падатковыя дэкларацыі. За перыяд са жніўня 2016-га па студзень мінулага года яны ўхіліліся ад выплаты ў бюджэт амаль на 130 тысяч рублёў падатку на дабаўленую вартасць, — паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Марына Цітова.

Дырэктару і галоўнаму бухгалтару прадпрыемства прад'яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якое прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі. Абвінавачаныя ўжо паспелі цалкам пакрыць шкоду, нанесеную дзяржаве. З іх узятая падпіска аб нявыездзе, а на іх маёмасць, агульным коштам болей чым 47 тысяч рублёў, накладзены арышт.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.