Вы тут

Гурт Vuraj рыхтуе альбом палескіх песень


Беларускі фолк-гурт Vuraj рыхтуе чацвёрты альбом "Lito" на аснове старажытных песень беларускага Палесся. Зараз ідзе сбор сродкаў праз краудфандынгавую кампанію.


Новы альбом — вынік чатырохгадовых вандровак па Палессі: музыканты збіралі каляндарна-абрадавыя песні ў экспедыцыях і надавалі кожнай з іх своеасаблівае гучанне. Падчас запісу плануецца выкарыстоўваць колавую ліру і беларускія народныя духавыя інструменты.

"У новым альбоме будзе падкрэслівацца ўнікальнасць кожнага рэгіёна Палесся — аўтэнтычныя мелодыі і музычны строй, адметнасці мікрамоў і дыялектаў, — усе гэта будзе захоўвацца, каб перадаць магію абрадавых песень, таямніцу старажытных рытуалаў і моц сувязі з продкамі", — падкрэслілі стваральнікі.

Запісваць альбом музыканты будуць у Варшаве.

bel.sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».