Вы тут

«АЗы» культуры


Каштоўнасць — у адукацыі (паводле гісторыі буквароў) «Праз буквар мы бачым гісторыю нацыянальнай культуры: гэта і старажытны час, і савецкі перыяд, і перыяд новага беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя, і ваенны час...» — адзначыў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша на адкрыцці выстаўкі «Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі» ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Сёлета Беларусь адзначае юбілей першага ў свеце выдання пад назвай «Буквар» (створаны ў Віленскім Свята-Духавым брацтве ў Еўі ў 1618 годзе). Таму Беларусі было вельмі важна атрымаць яго лічбавую копію (арыгінальныя выданні сёння захоўваюцца ў Вялікабрытаніі і Даніі): нашы продкі прыдумалі і стварылі ўнікальную кнігу для найлепшага навучання грамаце, прынцыпамі якой карыстаецца ўвесь свет. І гэта падстава для гонару.

Выданні буквароў на нашай зямлі не спыняліся ў наступныя эпохі. Гэта можна зразумець па букварах і азбуках XVI—ХХI стагоддзяў. На выстаўцы прадстаўлены віленскі «Буквар» 1767 года, самы старажытны з тых, што захоўваюцца ў Беларусі. Сярод экспанатаў — буквары з праваслаўных манастыроў, малавядомыя выданні для ўніятаў і старавераў. Цікава паглядзець і выданні пачатку ХХ стагоддзя: беларускія буквары і хрэстаматыі Каруся Каганца, Цёткі, Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Янкі Станкевіча, Леанілы Гарэцкай... Але больш вядомы сучасным беларусам «Буквар» Анатоля Клышкі — пасля першага выдання ў 1969 годзе перавыдаваўся 23 разы (на беларускай, рускай і польскай мовах). І ўжо ў 2004 годзе быў прызнаны лепшым падручнікам года на выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне. А вы памятаеце свой буквар?..

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».