Вы тут

115 падворкаў на Гомельшчыне падтоплена паводкавымі водамі


У абласным упраўленні МНС паведамілі, што спецыялісты кругласутачна праводзяць маніторынг сітуацыі. Па звестках на 9 красавіка, паводкавымі водамі ў Петрыкаўскім, Мазырскім, Добрушскім, Рагачоўскім раёнах падтоплены таксама 9 участкаў дарог, 18 сутарэнняў у жылых дамах і 68 гаспадарчых пабудоў.


Падтапленні адталымі водамі зафіксаваны ў Петрыкаўскім, Мазырскім, Жыткавіцкім, Веткаўскім, Гомельскім і Буда-Кашалёўскім раёнах. У дзевяці населеных пунктах пацярпелі 17 прыватных падворкаў, 15 гаспадарчых пабудоў, 3 сутарэнні і адзін участак дарогі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Вада прыбывае пакрысе

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.