Вы тут

Міліцыя шукае 26-гадовага мінчаніна


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы вышукваюць пацярпелых ад махлярскіх дзеянняў 26-гадовага мінчаніна.


Апошні паабяцаў правесці ў гасцініцы «Вікторыя» па праспекце Пераможцаў канферэнцыю на тэму «Запуск бізнесу: як сэканоміць на старце». З гэтай мэтай ён завалодаў грашовымі сродкамі грамадзян, якімі яны аплачвалі свой удзел у названым мерапрыемстве. Для гэтага яны пераводзілі сумы на рахунак EazyPay махляра. Аднак ніякай канферэнцыі ў выніку так і не адбылося, а грамадзянам была нанесена матэрыяльная шкода. Варта адзначыць, што з мужчынам ахвотныя наведаць мерапрыемства мелі кантакт толькі пра інтэрнэт. Ім можна толькі паспачуваць, хоць пасля таго, што адбылося, назва прапанаванай канферэнцыі падаецца крыху здзеклівай. Малады чалавек як быццам увасобіў у жыццё анекдот...

Загаловак у газеце: Вось такі ён — «бізнес на старце»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?