Вы тут

«Не праехаць і яблыку не ўпасці»


Матэрыял пад такім загалоўкам з'явіўся ў нумары за 20 лютага. Размова ў ім была пра тое, як жыхары дома нумар 28 на сталічным праспекце Незалежнасці гадамі змагаюцца за бяспечнае перамяшчэнне ва ўласным двары, бо любое святочнае мерапрыемства непадалёку ператварае прыдамавую тэрыторыю ў бясплатную — хоць і забароненую правіламі дарожнага руху — паркоўку.


Як паведамілі ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце, «адміністрацыя Ленінскага раёна горада Мінска вынесла рашэнне ад 13.03.2018 № 306 аб дазволе камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Жыллёва-камунальная гаспадарка Ленінскага раёна г. Мінска» правядзення за кошт грашовых сродкаў жыхароў і суб'ектаў гаспадарання праектна-пошукавых работ і выканання добраўпарадкавання ўнутрыдваровых тэрыторый па адрасе: пр. Незалежнасці, 28, вул. Я. Купалы, 17, вул. К. Маркса, 45 (размяшчэнне дзвюх прылад для абмежавання руху транспартных сродкаў (шлагбаумаў).

У цяперашні час сумесна з ініцыятыўнай групай жыхароў названых дамоў вызначаецца тэхналогія забеспячэння доступу на тэрыторыю каля дамоў і афармляецца неабходны пакет праваўстанаўляльных дакументаў на ўстаноўку шлагбаумаў».

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.