19 Верасень, серада

Вы тут

У сталіцы выбіраюць лепшыя маладзёжныя праекты


У Мінску стартаваў фінал рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Па выніках сёмага сезона ў гранд-фінал увайшлі 119 аўтарскіх распрацовак. 


Праекты прадстаўлены ў 16 намінацыях у трох узроставых групах. Свае работы прэзентуюць навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі, сярэдне спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, студэнцкая моладзь, тыя, хто працуе, і маладыя навукоўцы. Ідэйным натхняльнікам "100 ідэй для Беларусі" з 2011 года выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

— Сёння патрэбны праекты, якія будуць служыць развіццю нашай краіны. Вельмі прыемна, што моладзь генеруе такія ідэі, — выказаўся першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Андрэй Белякоў перад стартам фіналу "100 ідэй для Беларусі". — Калі казаць пра асаблівасці гэтага сезону, то большасць ідэй звязана з IT-сферай. Беларусь развівае лічбавую дзяржаву, лічбавую эканоміку, і моладзь у гэтым трэндзе, яна гатовая прыўносіць свае ідэі. 

У 2017 годзе самымі папулярнымі намінацыямі конкурсу сталі "Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі" (у фінал выйшлі больш як 20 работ) і "Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка" (13 праектаў).

Андрэй Белякоў таксама звярнуў увагу на тое, што ў апошнія гады арганізатары конкурсу арыентуюць аўтараў на камерцыялізацыю іх праектаў у далейшым. І такіх прыкладаў ужо дзясяткі. 

Як адзначаецца, адметнай асаблівасцю мінулага сезону сталі новыя намінацыі "Інклюзіўная прастора" і "Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі для людзей з інваліднасцю", а таксама ўдзел у праекце людзей з абмежаванымі магчымасцямі на агульных падставах.

— Гэтая выстава пацвярджае аксіёму, якая існуе ва ўсім свеце: самае галоўнае багацце дзяржавы — чалавечы капітал. Не сакрэт, што ў свеце заўсёды адзначаюць узровень адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі менавіта ў нашай краіне. Сёння як ніколі актуальныя прыярытэты, якія былі агучаныя на V Усебеларускім народным сходзе. У іх ліку — інфарматызацыя і моладзь, — адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна, азнаёміўшыся з экспазіцыяй праектаў маладых вынаходнікаў. — Развіццё грамадства заснавана перш за ўсё на крэатыўных асобах. І задача дзяржавы — зрабіць так, каб кожны змог рэалізаваць сябе, — падсумавала віцэ-спікер. 

У гэтым годзе фінальныя мерапрыемствы конкурсу "100 ідэй для Беларусі" праходзяць два дні. Журналісты "Звязды" пабывалі на адкрыцці свята маладзёжнай навукі і інавацый і знаёмяць вас з некаторымі цікавымі ідэямі ўдзельнікаў конкурсу.

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.