Вы тут

Душэўнае маленства


Дабрынька Цэхановіч нарадзіўся і жыве ў маляўнічай вёсачцы Горная Рута, што на Карэліччыне. Хлопчыку пашанцавала: ён гадуецца сярод душэўных рэчаў, зробленых рукамі мамы і таты. У прыватнасці, не па чутках ведае смак сапраўднага хлеба з печы, мае магчымасць пагушкацца на драўляным коніку-качалцы, наталіць смагу крынічнай вадой з конаўкі... Не сакрэт, што большасць сучасных дзетак гліняны посуд упершыню бачаць у краязнаўчых музеях. Дабрынька ж штодзень есць з міскі ды талеркі, якія зрабіў сваімі рукамі сябра сям'і — ганчар Дзям'ян. Гэты каларытны рукамыйнік, які вы бачыце на здымку, Цэхановічы таксама атрымалі ад яго ў падарунак. Кажуць, што жыць сярод такіх рэчаў неяк цяплей, утульней.


А яшчэ бацькі Дабрыні паклапаціліся пра вялізную бібліятэку. Прычым сярод дзіцячых кніг нямала беларускамоўных. Іх клапатлівы тата Мікіта прывозіць са сталіцы і з задавальненнем чытае Дабрыньку і яго малодшаму браціку ўголас перад сном.

Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».