Вы тут

У Мінску адбудзецца прэм'ера спектакля «Раскрыццё»


26 і 27 красавіка ў крэатыўнай прасторы Оk16 (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) адбудзецца прэм'ера спектакля «Раскрыццё».


Тэатральны праект HomoCosmos прапануе гледачам пафантазіраваць і ўявіць, што кожны з нас, незалежна ад полу, хутка можа стаць маці.

Ідэя стварэння такога спектакля прыйшла драматургу Алене Іванюшэнка і тэатральнаму рэжысёру Наталлі Леванавай. Абедзве прайшлі праз цяжарнасць і роды, таму задумаліся пра тое, што з імі ў гэтым стане адбывалася, чаму некаторыя рэчы здаваліся дзіўнымі, а асобныя і зусім жахлівымі. Пры гэтым іх не пакідала пытанне: чаму пра гэта «не прынята» казаць, чаму многія моманты да гэтага часу адносяцца да катэгорыі «потым забудзецца». Да асабістага досведу аўтары дадалі рэальныя гісторыі іншых жанчын.

Гэты спектакль будзе размовай не толькі на тэму родаў — больш на тэму стасункаў паміж мужчынам і жанчынай, цяжарнай і іншымі людзьмі. Пра чалавечую ўвагу адзін да аднаго, пра каштоўнасць гэтай увагі і яе татальны недахоп.

Загаловак у газеце: І мужчыны змогуць адчуць сябе... цяжарнымі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?