Вы тут

Як Гоша сябра шукаў


Жыў-быў у лесе павучок Гоша. Ён вельмі хацеў знайсці сяброў. Сплёў павуцінку і прытаіўся за лісточкам.


Ляцела пчолка Агата па сваіх справах і заблыталася ў павуцінцы.

— Дапамажыце! — пачала прасіць Агата.

— Як ты будзеш са мной сябраваць, то я табе дапамагу, — адгукнуўся павучок.

— А хіба так сяброў шукаюць? — запыталася Агата.

— А як? — здзівіўся павучок.

— Яны самі знаходзяцца, іх шукаць не трэба, — адказала пчолка.

Гоша засаромеўся, вызваліў Агату з павуціння і пажадаў шчаслівай дарогі.

— Не сумуй, я буду з табой сябраваць, — усміхнулася Агата.

— А я табе прыгожую хусцінку магу сплесці, — усцешыўся Гоша.

— Да сустрэчы, сябра! — прагудзела пчолка і паляцела далей.

А ўзрадаваны Гоша пачаў прыдумваць узор для хусцінкі.

Даслала Святлана ПЯСНЯК, г. Свіслач

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».