23 Верасень, нядзеля

Вы тут

Канал "Культура" Беларускага радыё аб'явіў конкурс сучаснай п'есы


Конкурс сучаснай п'есы "Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі" аб'явіў канал "Культура" Беларускага радыё пры ўдзеле Цэнтра беларускай драматургіі дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі", паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.


Конкурс на лепшую п'есу для прафесійных драматургаў і пісьменнікаў-пачаткоўцаў аб'яўлены ў рамках праекта "Радыётэатр канала "Культура". Заяўкі прымаюцца да 15 ліпеня.

Аўтарам ва ўзросце ад 16 гадоў у заяўленых для конкурсу работах прапануецца разгледзець наступныя тэмы: "Моладзь і вечныя каштоўнасці: сучасны погляд", "Моладзь і сямейныя каштоўнасці", "Дыялог культур у сучасным свеце". Творы могуць быць напісаны на рускай і беларускай мовах.

"Упэўнены, што ў Беларусі нямала таленавітых сучасных аўтараў, і мэта нашага конкурсу - адкрыць новыя імёны ў айчыннай драматургіі. Аднак удзельнікам неабходна ўлічваць спецыфіку радыёвяшчання, таму апісанні і дзеянні п'есы павінны быць зразумелымі для ўспрымання на слых", - адзначае намеснік дырэктара канала "Культура" Уладзімір Трапянок.

Сваю заяўку і творчую работу ўдзельнікі конкурсу "Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі" могуць накіраваць па адрасе: 220029, г. Мінск, вул. Чырвоная, 4 і па электроннай пошце kulturakonkurs@radio.tvr.by з паметкай "Конкурс сучаснай радыёп'есы". Вынікі конкурсу будуць падведзены да 30 ліпеня.

Лепшую работу выбера прафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць спецыялісты ў сферы драматургіі, тэатра і радыёвяшчання, у тым ліку прадстаўнікі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Твор-пераможца прагучыць у эфіры канала "Культура" Беларускага радыё. Ролі ў радыёспектаклі, пастаўленым паводле п'есы, выканаюць прафесійныя акцёры мінскіх тэатраў.

З палажэннем аб конкурсе і яго правіламі можна азнаёміцца на сайце канала "Культура".

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.