Вы тут

Фестываль "Тбілісоба" адбудзецца ў Верхнім горадзе 1 верасня


Фестываль "Тбілісоба" адбудзецца ў Верхнім горадзе 1 верасня, паведамілі ў Амбасадзе Грузіі ў Беларусі.


Фота: minsknews.by

- Сёлета фэст пройдзе ў рамках Дзён Грузіі ў Беларусі, - расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Кварацхелія. - Яны пачнуцца 31 жніўня з паказу кінафільмаў і выставы грузінскіх мастакоў. На наступны дзень, 1 верасня, у Верхнім горадзе разгорнецца фестываль "Тбілісоба". Ужо вядома, што на адкрыццё прыбудуць прадстаўнікі мэрыі Тбілісі. Такая дамоўленасць дасягнута ў час сустрэчы мэра Тбілісі са старшынёй Мінгарвыканкамана Днях Мінска ў Тбілісі, якія прайшлі ў канцы сакавіка ў рамках візіту Прэзідэнта Беларусі ў Грузію.

Акрамя традыцыйнага спонсара фестывалю - кампаніі "Баржомі" - паўдзельнічаць у цяперашнім свяце выказалі жаданне яшчэ чатыры буйныя фірмы. Вядуцца перамовы, у ходзе якіх вызначыцца адна, якая і зоймецца арганізацыяй "Тбілісобы".

- Ужо сёння магу сказаць, што ўпершыню гэтым летам вінаробныя кампаніі пазнаёмяць мінчан з маркамі вінаў, аб якіх у Беларусі пакуль не ведаюць, - працягвае Валерый Кварацхелія. - Хутка ў Мінску з'явіцца Дом Грузіі, таму госці фестывалю змогуць паспрабаваць і грузінскія прадукты.

Ствараць настрой будуць грузінскія калектывы, а завершыцца вялікае свята фестывалем электроннай музыкі.

На наступны дзень, 2 верасня, ансамбль "Эрысіёні" пакажа праграму "Легенды Грузіі", якая стане фінальным акордам Дзён Грузіі ў Беларусі.

Мінск-Навіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?