Вы тут

Шкала яркасцяў


Пешшу ці на транспарце людзі падарожнічаюць па свеце. Надзея Салодкая падарожнічае па часе: ва ўспамінах, з дапамогай слоў і рыфмаў, вобразаў і метафар. Яе зборнік «Святлацень» («Чатыры чвэрці», 2017) — свайго роду споведзь, прыгожая і чыстая, як ружа ў снезе.


Асабліва ярка гучыць апошні верш зборніка «Так шмат гадоў»: Если только в стихах, / что бумага покорно примет, / а строка полнокровно / груз всех тяжестей снимет... / Полетят по ветрам / грустнокрылые белые птахи, / унося на себе / страхи-радости силою взмахов...

У зборніку паэтэса закранае розныя тэмы: каханне, дом, сон, рэлігія, — і ўсе яны раскрываюцца праз прызму часу. Гэта ўспаміны: «Помнишь, как ночь пролетела без сна, / Юность беспечно сияла в веснушках?», «Годы мои для планеты — ничто, / Только мгновениее в беге времен», «Я знаю боль. И страх. Смятенье сердца. / Пою любовь на склоне долгих лет. / В обыденно-сумбурной круговерти / Мой разум безнадёжно хмур и сед». Нібыта вас выклікаюць на нефармальную размову абмеркаваць штосьці блізкае, успомніць маладосць, маленства... Чытачы адзін з адным не знаёмыя, але ва ўсіх прысутных ёсць агульнае — жыццёвы досвед.

Але не толькі аўтар і чытач — галоўныя героі вершаў зборніка. Ёсць яшчэ адзін нябачны суразмоўца — смутак. Яму зручна задаваць вечныя пытанні, піць разам чай і згадваць: было і не, каханне, гора, нерэалізаваныя мары, спаленые масты...

Нельга сказаць, што вершы Надзеі Салодкай лёгкія для ўспрымання, уласна, як і само жыццё, шматграннае і непрадказальнае. Сэнс некаторых адшукваецца ў працэсе чытання: сам чытач надае сэнс вершу. Лірыка паэткі не пяшчотная, а поўніцца горкімі эмоцыямі і філасофскімі разважаннямі. Пачуцці перададзеныя праз сэрца і час, жыццёвы досвед. У гэтым і заключаецца простая мудрасць паэзіі Надзеі Салодкай: шлях чалавека, які мае за плячыма добрую школу жыцця, экзамены на сацыялізацыю і чалавеказнаўства.

Тонкае светаадчуванне, філасафічны падыход напаўняюць вершы свежымі адчуваннямі. Надзея Салодкая ў літаратуры даўно. З 2004-га член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Піша на беларускай і рускай мовах, аўтар тэкстаў папулярных песень. Музыку на вершы пісалі беларускія кампазітары Леанід Захлеўны, Ізмаіл Капланаў, Мікалай Яцкоў, Наталля Чацверыкова, Міхаіл Асташэнка і іншыя. Аўтар — лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча, дыпламант ІІ ступені Рэспубліканскага конкурсу «Залаты купідон» у галіне песеннага жанру. У 2008 годзе Н. Салодкай прысвоілі званне «Ганаровы грамадзянін горада Полацка».

Вялікі сэнс мае і назва зборніка «Святлацень». Тэрмін з выяўленчага мастацтва азначае размеркаванне асветленасці, якая стварае шкалу яркасцяў. Своеасаблівы пераход ад светлай часткі малюнка да цёмнай... Аб’ект зрокава ўспрымаецца толькі тады, калі ён асветлены, гэта значыць, калі на яго паверхні ўтворыцца святлацень з-за рознай ступені асветленасці, што і робіць Надзея Салодкая: асвятляе прадмет для чытача, каб на яго звярнулі ўвагу.

Марыя ШЧЫПАНАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.