Вы тут

Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка


Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка, распачатая па даручэнні Прэзідэнта. Нагадаем, што падчас яе з запасу былі прызваны каля 2 тысяч ваеннаабавязаных. У гэтыя дні брыгада з імі завяршае марш у раён сканцэнтравання.


— Гвардзейская асобная механізаваная брыгада была адмабілізавана, — зазначыў міністр абароны Андрэй Раўкоў падчас выязнога пасяджэння «Дэпутацкага клуба» ў гэтым злучэнні. — Сёння брыгаду чакае агляд гатоўнасці да выканання задач. Неўзабаве прызваныя з запасу вернуцца дадому.

Тое, як прайшла праверка, яшчэ стане прадметам глыбокага аналізу. Але, па словах Андрэя Раўкова, папярэднія вынікі дэманструюць здольнасць войскаў прывесці сябе ў стан поўнай баявой гатоўнасці і выканаць пастаўленыя перад імі задачы. Самі ж праверкі боегатоўнасці праходзяць пастаянна. Яны ахопліваюць шмат аспектаў — ад прызыву ваеннаабавязаных да забеспячэння неабходнымі рэсурсамі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Брыгада заканчвае марш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».