Вы тут

Ільхам Аліеў перамог на выбарах у Азербайджане


На прэзідэнцкіх выбарах у Азербайджане за дзеючага кіраўніка дзяржавы Ільхама Аліева, па папярэдніх дадзеных, прагаласавалі 86% выбаршчыкаў, паведамляе trend.az.


Фота: ucnoqta.az

Усяго на пасаду прэзідэнта прэтэндавалі 8 кандыдатаў. Ільхам Аліеў перамог з вялікім адрывам. Лепшы вынік яго супернікаў - 3,11%.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева з упэўненай перамогай на выбарах Прэзідэнта Азербайджана. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вынікі галасавання пацвердзілі высокую салідарнасць выбаршчыкаў з паслядоўным курсам на будаўніцтва моцнага і квітнеючага Азербайджана. Перакананы, што Ваша дзейнасць на адказнай пасадзе кіраўніка дзяржавы забяспечыць далейшае ўмацаванне эканамічнай моцы краіны і яе міжнароднага аўтарытэту, будзе спрыяць усебаковаму развіццю дружалюбных беларуска-азербайджанскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Ільхаму Аліеву моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?