Вы тут

NASA стварыла віртуальны тур па спадарожніку Зямлі


Амерыканскае нацыянальнае аэракасмічнае агенцтва (NASA) размясціла ролік, з дапамогай якога можна выканаць дзіцячую мару многіх пакаленняў зямлян: пабываць на Месяцы. Паглядзець відэа можна ў пашырэнні 4К, што дазваляе вывучыць незвычайны ландшафт спадарожніка Зямлі ва ўсіх падрабязнасцях.


Віртуальны тур складзены з фатаграфій, зробленых аўтаматычнай міжпланетнай станцыяй Lunar Reconnaissance Orbiter. Гэтыя здымкі дазволілі спецыялістам NASA стварыць цэлую навуковую працу пра асаблівасці Месяца і яго паверхні. Каб паказаць вышыню гор і глыбіню кратэраў, спецыялісты "падмалявалі" іх.

На відэа можна не толькі разгледзець, што прадстаўляе сабой зямны спадарожнік, але нават убачыць месца прызямлення касмічнага карабля Apollo 17 і абсталяванне, якое пакінулі там астранаўты.

bel.sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?