Вы тут

Дэкада студэнцкай навукі пройдзе ў БДПУ з 18 па 28 красавіка


У рамках дэкады запланавана правядзенне міжнародных студэнцкіх навукова-практычных канферэнцый на ўсіх факультэтах і ў інстытутах БДПУ.


Фота: gagadget.com

— Дэкада студэнцкай навукі праводзіцца ў нашым універсітэце ўжо ў трэці раз. Гэта эфектыўная пляцоўка для раскрыцця даследчага патэнцыялу студэнцкай моладзі, якая  дазваляе выявіць найбольш матываваных і здольных да навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, прэзентаваць іх дасягненні ў навуковай сферы, наладзіць супрацоўніцтва са студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі з іншых ВНУ нашай краіны і замежжа,  — кажа загадчык навукова-даследчага сектара БДПУ Павел МАЦЮШ.

Адным з галоўных мерапрыемстваў дэкады стане міжнародны форум студэнцкай навукі, падчас якога будуць прадстаўлены напрацоўкі ў розных галінах навукі. Акрамя таго, сваім вопытам з маладымі даследчыкамі падзеляцца вядучыя навукоўцы БДПУ, а эксперты-практыкі правядуць для іх майстар-класы. Па выніках выступленняў вызначацца лепшыя даклады, якія ўвойдуць у зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Увогуле заяўленая тэматыка дэкады ахоплівае вельмі шырокі круг пытанняў: сацыяльна-гуманітарныя навукі ў прафесійным станаўленні педагога, сучасныя тэндэнцыі развіцця пачатковай адукацыі, умовы паспяховай сацыялізацыі дзяцей і моладзі, гарманізацыю псіхафізічнага і сацыяльнага развіцця дашкольнікаў, мадэрнізацыю прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне прыродазнаўча-навуковай адукацыі, псіхалогію развіцця асобы ў сучасным свеце, эстэтычную адукацыю і іншыя.

Таксама ў рамках дэкады пройдуць конкурсы на лепшую студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю, лепшага навуковага кіраўніка, лепшага студэнта у намінацыі “Навукова-даследчая дзейнасць”, конкурс даследчых праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы. Акрамя гэтага адбудуцца аспіранцкія чытанні і міжнародная навуковая алімпіяда па педагогіцы для вучняў, студэнтаў і аспірантаў. Вельмі цікавым абяцае стаць Фарсайт-форум навучэнцаў педагагічных класаў  на тэму “Будучыя педагогі — аб тэхналогіях падрыхтоўкі паспяховага педагога”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.