Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Балельшчык прайграў... жонку

Афрыканскі балельшчык «Манчэстэр Сіці» прайграў сваю жонку ў спрэчцы на перамогу любімага клуба ў дэрбі футбольнага чэмпіянату Англіі з «Манчэстэр Юнайтэд», паведамляе Thе Sun.

Танзаніец Амані Стэнлі заключыў пары на зыход манкуніянскай бітвы ў 33-м туры прэм'ер-лігі з нейкім Тоні Шыла, які хварэе за «Манчэстэр Юнайтэд». Па ўмовах спрэчкі той, хто прайграў, на тыдзень павінен быў аддаць пераможцу сваю жонку. Балельшчыкамі быў нават складзены пісьмовы дагавор. Як у выніку вырашылася спрэчка і што сказала на гэта жонка, гісторыя пакуль маўчыць.


Муж выратаваў выйгрышны білет

Жыхарка амерыканскага штата Мічыган памылкова выкінула латарэйны білет з буйным выйгрышам, аднак яе муж дастаў яго са смецця, паведамляе UРІ.

Латарэйны білет быў яго падарункам жонцы на дзень нараджэння. Яна сцерла ахоўны пласт, вырашыла, што нічога не выйграла, і выкінула яго. Яе муж не паверыў, што грошы выдаткаваныя дарма, знайшоў выкінуты білет і праверыў яго ў латарэйнай машыне. Высветлілася, што жонка выйграла два мільёны долараў! Згодна з правіламі латарэі, выйгрыш выплачваецца па частках на працягу некалькіх гадоў, аднак пры адмове ад часткі сумы рэшту можна забраць адразу. Сям'я аддала перавагу другому варыянту і атрымала 1,3 мільёна.


Наркотык у сумку надзьмула ветрам

Жыхарка ЗША заявіла, што наркотыкі ў яе сумцы з'явіліся дзякуючы моцнаму ветру. Як паведамляе партал Fох Nеws, яе аргументы здаліся паліцэйскім непераканаўчымі.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Форт-Пірс, штат Фларыда. Паліцыя спыніла 26-гадовую Кенісію Посі за небяспечную язду: дзяўчына не трымала сваю паласу і ехала па хвалепадобнай траекторыі. Афіцэр адчуў пах марыхуаны ў аўтамабілі і абшукаў сумку жанчыны, дзе знайшоў марыхуану і какаін. Дзяўчына прызналася, што марыхуана належыць ёй, але адмаўляла, што гэта яе какаін, таму што за яго захоўванне можна атрымаць турэмны тэрмін. «Я не ведаю нічога ні пра які какаін. Ён, здаецца, заляцеў праз акно і трапіў у маю сумку», — апраўдвалася яна. У выніку суд абвінаваціў Посі ў захоўванні какаіну і марыхуаны.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.