Вы тут

Шныпарыць не блізкі свет


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • во́сець — памяшканне каля тока, у якім сушаць снапы;
  • лама́нка — пераломнае ружжо;
  • вэ́ндзіць — правяльваць у дыме;
  • шны́парыць — бегаць, рухацца сюды-туды;
  • стрэ́мка — тонкая трэска, якая залезла пад скуру;
  • ягамо́сць (устар., адно са значэнняў) — форма звароту да каго-небудзь; пан.
  • Як сабак нярэзаных — вельмі многа (у дачыненні да людзей або іншых жывых істот). Беларусы яшчэ скажуць: да гібелі, да ліха, адбою няма. Рускія: по самую завязку, тьма тьмущая.
  • Не блізкі свет — вельмі далёка знаходзіцца. Беларускія сінонімы: за светам, за дзясятай гарой. Рускія адпаведнікі: за тридевять земель, у черта на куличках.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.