Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Часцінка Сусвету»

АНТ, з 16 красавіка

Фільм Валерыя Тадароўскага і Алены Званцовай анансаваны як «касмічны трылер, у якім ёсць каханне, подзвіг, сяброўства і здрада». Здымкі 8-серыйнай гісторыі, дарэчы, праходзілі на тэрыторыі Цэнтра кіравання палётамі ў Зорным гарадку, а таксама ў сапраўднай сурдакамеры (гукаізаляванае памяшканне, дзе трэніруюцца касманаўты), і акцёры некалькі месяцаў займаліся на трэнажорах, каб звыкнуцца з імітацыяй бязважкасці.

...Тры касманаўты адпраўляюцца на арбіту, каб аб'яднацца з амерыканскімі астранаўтамі і ліквідаваць на МКС наступствы сур'ёзнай аварыі. У склад касмічнай тройцы ўваходзіць былы бізнесмен, які займаўся касмічнай оптыкай, Андрэй Каманін. Калегі па экіпажы новаму напарніку, мякка кажучы, не рады, а жонка Андрэя напярэдадні палёту паведаміла, што кахае іншага, але пагадзілася яшчэ нейкі час іграць ролю вернай жонкі... І яшчэ невядома, чые выпрабаванні будуць цяжэйшымі — тых, хто працуе на арбіце, альбо тых, хто чакае на Зямлі.


«Найлепшы» тыдзень майго жыцця»

«Беларусь 2», з 17 красавіка

Камедыйны серыял на тэму «сямейнага вэрхалу». У цэнтры яго — закаханыя Ігар і Вольга, якія хутка збіраюцца пажаніцца. Бацькі нявесты прапануюць пары апошні тыдзень перад вяселлем пажыць у іх доме. І тут высвятляецца, што будучыня не будзе бясхмарнай: бацька нявесты, армейскі генерал, ніяк не хоча прымаць зяця-кандытара, які нават не служыў...


«Біятлон.by. Эстафета пакаленняў»

«Беларусь 1», 19 красавіка

Спартыўны журналіст Ганна Эйсмант мае багаты вопыт здымак дакументальных фільмаў: яна расказвала гледачам эксклюзіўныя гісторыі Руслана Салея, Якава Шапіры, Максіма Мірнага, Віталя Шчэрбы. Новы фільм — пра шлях беларускага біятлона ад распаду СССР да сучаснасці.

Знакамітыя страляючыя лыжнікі Уладзімір Драчоў, Святлана Парамыгіна і іншыя ўспомнілі, як у 90-я за ўласны кошт «даставалі» лыжы і выходзілі на старт у самых танных касцюмах; чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава расказала аб сваім з'яўленні ў камандзе Беларусі, а прадстаўнікі Беларускай Федэрацыі біятлона — пра эксперыментальную праграму выхавання новай біятлоннай змены.

Загаловак у газеце: Гучныя прэм'еры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.