21 Ліпень, субота

Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Падыходзіць да законаў комплексна

Спікер верхняй палаты даў інтэрв'ю тэлеканалу.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч даў інтэрв'ю тэлеканалу «СТБ». Ён адказаў на пытанні аб удасканаленні заканатворчай дзейнасці, законапраектах, якія будуць разгледжаны падчас вясенняй сесіі, значэнні Года малой радзімы.

На думку спікера, варта больш актыўна звяртацца да пакетнага прынцыпу прыняцця законапраектаў. «Можна казаць аб комплексным падыходзе, пакетным прынцыпе для таго, каб нарматыўныя прававыя акты, якія прымаюцца Саветам Рэспублікі і, натуральна, Палатай прадстаўнікоў, працавалі на перспектыву і дазвалялі вырашаць пытанні сённяшняга дня», — лічыць ён. Акрамя пакетнага прынцыпу, Савет Рэспублікі ініцыюе яшчэ два падыходы да заканатворчасці, якія будуць садзейнічаць павышэнню якасці падрыхтоўкі законаў, — ацэнка рэгулявальнага ўплыву і правядзенне навуковай экспертызы.

Адказваючы на пытанне, ці не запатрабуе гэта большага часу для падрыхтоўкі законапраектаў, Міхаіл Мясніковіч сказаў: «Тут няма нейкай пагрозы, што можа стварыцца прававы вакуум, спатрэбіцца дадатковы час і гэтак далей. У нас у краіне сфарміравана нацыянальнае заканадаўства, у тым ліку тое, што рэгулюе эканамічныя адносіны. Таму база — яна ёсць. І зараз мы можам казаць аб паглыбленні асобных умоў гаспадарання».


Банк дапаможа дасягнуць Мэт

Пра гэта расказала Мар'яна Шчоткіна.

Зацверджаная Сусветным банкам рамачная стратэгія партнёрства з Беларуссю на 2018—2022 гады прадугледжвае праекты, накіраваныя на рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця (МУР). Пра гэта ў інтэрв'ю БелТА заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Мар'яна Шчоткіна.

У найбліжэйшыя пяць гадоў Сусветны банк накіруе на фінансаванне праектаў у Беларусі каля $570 млн. Сярод асноўных напрамкаў фінансавання — рост прыватнага сектара, садзейнічанне занятасці, павышэнне якасці камунальных паслуг, развіццё сістэмы вышэйшай адукацыі, мадэрнізацыя сацыяльных паслуг і іншыя.

«Усе гэтыя кірункі адпавядаюць Мэтам устойлівага развіцця, якія рэалізуе наша краіна, — адзначыла Мар'яна Шчоткіна. — Беларусь удзяляе сур'ёзную ўвагу вырашэнню практычных задач устойлівага развіцця. Узаемадзеянне з Групай Сусветнага банка стварае спрыяльныя ўмовы для эфектыўнай рэалізацыі Мэт. Акрамя таго, гэта дадатковая магчымасць вывучыць перадавы міжнародны вопыт у гэтай галіне».


Лекавыя сродкі — з індыйскім капіталам

Дзе ў хуткім часе з'явяцца новыя і адноўленыя фармацэўтычныя вытворчасці?

Рэалізацыю сумесных беларуска-індыйскіх праектаў у фармацэўтыцы курыруе старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны па супрацоўніцтве з Індыяй Міхаіл Мясніковіч. Аб ходзе выканання беларуска-індыйскіх праектаў у гэтай галіне паведамляецца на сайце верхняй палаты беларускага парламента.

З удзелам індыйскіх кампаній у Беларусі будуць пабудаваны тры фармацэўтычныя заводы. Адзін з іх адкрые беларуска-індыйская кампанія «Навалок» у Скідзелі. Будаўніча-мантажныя работы па праекце выкананы на 95 %. Праводзіцца работа па арганізацыі паставак абсталявання. Агульны аб'ём прамых замежных інвестыцый у праект склаў $1,73 млн. Зараз таксама прапрацоўваецца пытанне аб перадачы кампаніі «Навалок» дадатковых плошчаў прадпрыемства «Белмедпрэпараты» ў Скідзелі — вытворчых памяшканняў і абсталявання ўчастка вытворчасці амінакіслот.

Яшчэ адзін праект рэалізуецца кампаніямі «Фарматэкс» і індыйскай «Хетэра». Ствараецца сумесная вытворчасць лекавых сродкаў па поўным цыкле. Плануецца арганізаваць выпуск антырэтравірусных, проціпухлінных лекавых сродкаў, антыдэпрэсантаў і іншых прэпаратаў, якія не выпускаюцца айчыннымі вытворцамі.

Акрамя таго, пры ўдзеле індыйскай кампаніі «Натка фарма Лімітэд» ствараюцца сучасныя фармвытворчасці ў г. п. Бешанковічы Віцебскай вобласці для выпуску па поўным цыкле біятэхналагічных прадуктаў і генерычных лекавых сродкаў. Арыенціровачны кошт праекта — каля $15 млн. На прадпрыемстве плануецца вырабляць больш за 30 найменняў лекавых сродкаў у розных формах: таблеткі, капсулы, растворы (ампулы і флаконы). У рамках праекта ўжо створаны навукова-вытворчы комплекс па выпуску генерычных лекавых сродкаў проціпухліннага прызначэння.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Як гродзенская прыгажуня стала чэмпіёнкай свету.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Сустрэча з каралевай, пад нумарам адзін і правіла ды выключэнне.

Грамадства

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Турызм — гэта перш за ўсё матывацыя, жаданне наведаць краіну, убачыць яе адметнасці, адпачыць у пэўным месцы.