Вы тут

Пенсіянерка, якую збілі і абрабавалі, выпісалася з бальніцы


Ноччу ў дом да 74-гадовай жыхаркі аграгарадка Русіно Баранавіцкага раёна прабраліся зламыснікі ў масках і сталі патрабаваць грошы. Бандыты не проста патрабавалі, яны білі жанчыну, прывязалі яе да ложка будаўнічай стужкай, а зверху замацавалі шторай, якую знялі з акна.


Вядома, пад пагрозамі гаспадыня сказала, дзе ляжаць грошы. Злыдні забралі 250 рублёў і сышлі. Яна ж тузалася пад тымі прывязкамі да ранку, і недзе каля сямі раніцы змагла вызваліцца. Потым неяк выйшла на вуліцу, там яе ўбачылі суседзі. Апошнія і выклікалі хуткую дапамогу, міліцыю.

Ад перажытага шоку — уявіце толькі, рабаўнікі выставілі акно і ўлезлі ў дом у дзве гадзіны ночы, калі гаспадыня спала, — яна не змагла дакладна прыпомніць колькі іх было. Сказала толькі, што налётчыкі нацягвалі на твары шапкі ці шалікі, каб іх нельга было пазнаць. Яшчэ пацярпелая разгледзела нібыта жаночы сілуэт. Як заўважыў афіцыйны прадстаўнік СК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый ІВАНЮК, следству яшчэ трэба высветліць, колькі было рабаўнікоў.

У Велікалуцкім сельскім Савеце расказалі, што пенсіянерка прайшла курс лячэння ў Баранавіцкай гарадской бальніцы. Зараз яна выпісалася з бальніцы і вярнулася ў свой дом. Пражывае бабуля адна фактычна на краі вёскі. Аматары чужых грошай залезлі да яе акурат праз дзень пасля атрымання пенсіі. У Брэсцкім абласным упраўленні ўнутраных спраў паведамілі, што пошук злачынцаў працягваецца.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Вядзецца следства...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».