Вы тут

Умовы — тут і цяпер


Навіна пра тое, што беларусы, якія афіцыйна не працуюць і не займаюцца легальным бізнесам, будуць поўнасцю аплачваць камунальныя паслугі, актыўна абмяркоўваецца ў краіне. І, бадай, у першую чаргу тымі, хто, мякка кажучы, па-за афіцыйным рынкам працы. На Віцебшчыне, дарэчы, апошнюю знайсці не праблема. Было б жаданне. І гэта пацвярджае статыстыка. Паводле інфармацыі на пачатак года, на ўліку ў службе занятасці было зарэгістравана каля 3,5 тысячы беспрацоўных, а колькасць вакансій перавышала 4,6 тысячы (прыкладна ў два разы больш, чым год таму).


«Некалькі прыпынкаў? Далёка!»

Іншая справа, што канкрэтныя грамадзяне не хочуць сумленна зарабляць сабе на жыццё. І, калі ім прапаноўваюць працу, даводзяць сітуацыю да абсурду.

Губернатар Мікалай Шарснёў прывёў цікавы прыклад. У Віцебску былыя работнікі буйнога прадпрыемства лёгкай прамысловасці «КІМ» адмовіліся ад новага месца працы. У ліку іншага і таму, што да яго трэба было трохі праехаць на грамадскім транспарце.

«Раней было зручней: некалькі хвілін пешшу з дома!» — такую прэтэнзію агучылі незадаволеныя грамадзяне афіцыйным асобам, якія стараліся ім дапамагчы.

Прадпрыемства прызналі банкрутам. Дык што рабіць? Чакаць цуду «рэінкарнацыі»? Наогул, тыя, хто займаецца працаўладкаваннем, часта чуюць адмовы накшталт: «Не жадаю!», «Не для мяне!», «Перавучвацца не збіраюся», «Хачу як раней!».

Але і з такімі «патрабавальнымі кадрамі» старшыня Віцебскага аблвыканкама папрасіў настойліва гутарыць, пераконваць. Тым больш што ў абласным цэнтры знайсці сабе працу прасцей.

У цэлым па вобласці сярэднестатыстычны беспрацоўны — гэта мужчына, якому прыкладна 44,5 года. У яго прафесійна-тэхнічная адукацыя, і яго звольнілі па пагадненні бакоў.

Новыя працоўныя месцы

Тэма працаўладкавання абмяркоўвалася нядаўна на сумесным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама.

Аляксандр Хрыстафораў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, канстатаваў, што наймальнікі летась, у параўнанні з пазамінулым годам, больш актыўна шукалі кадры. Павялічылася колькасць наваствораных працоўных месцаў — летась іх занялі каля 6,5 тысячы чалавек. Дарэчы, на Віцебшчыне адпаведнае ўрадавае заданне выканалі на 112 %.

Каб жыхары вобласці былі запатрабаванымі на рынку працы, арганізавалі навучанне больш як 1,4 тысячы грамадзян. У аплатных грамадскіх работах бралі ўдзел каля 6,9 тысячы чалавек. Для каля 4,5 тысячы прадстаўнікоў навучэнскай моладзі забяспечылі так званую часовую занятасць...

Сёння — маленькія, заўтра...

Летась прыкладна 230 беспрацоўным аказалі садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай і рамесніцкай дзейнасці. Кіраўнікі абласной вертыкалі чакаюць актывізацыі бізнес-ініцыятывы, а дзеля гэтага неабходна падтрымка з боку мясцовай улады — і не для справаздачы.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч падкрэсліла, што пачаткоўцам у бізнесе трэба падставіць не плячо, а два плячы.

— Будучыня за новымі тэхналогіямі, за малым бізнесам, — сказала яна.

Член урада заклікала старшынь райвыканкамаў максімальна дапамагаць малым прадпрыемствам, якія пачалі дзейнасць у апошнія некалькі гадоў. А для тых, хто толькі распачынае сваю справу, трэба зрабіць усё магчымае, каб яны хутчэй сталі вырабляць прадукцыю, аказваць паслугі. Стаўка на падтрымку малога бізнесу — гарантыя таго, што ў рэгіёнах будуць стварацца дадатковыя працоўныя месцы, з'явіцца больш плацельшчыкаў падаткаў. Бо вопыт паказвае, што нярэдка там, дзе ўпачатку працуюць пара-тройка чалавек, з часам іх колькасць павялічваецца ў разы. Плюс малога прадпрымальніцтва ў тым, што моладзь, як самая актыўная частка грамадства, зможа рэалізаваць там сваю дзелавую ініцыятыву. І эфект, калі ствараць прывабныя ўмовы, будзе вялікі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.