Вы тут

Хто яны, будучыя кіраўнікі рэгіёнаў?


Эканамісты, супрацоўнікі сацыяльнай, аграрнай і камунальнай сфер ва ўзросце да 40 гадоў — найлепшыя з найлепшых — складаюць спецыяльную групу рэзерву кіруючых кадраў. Удзел у семінары «Рэгіянальныя кадры як стратэгічны рэзерв вертыкалі кіраўніка дзяржавы» ўзялі 74 пераможцы адмысловага конкурсу з усёй краіны.


Фота: БЕЛТА

У праграме — практычныя заняткі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з удзелам кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады. Адной з самых значных і хвалюючых для спецыялістаў стала сустрэча з Наталляй Качанавай, кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта. Для многіх з іх Наталля Іванаўна — прыклад. Калісьці яна кіравала Наваполацкім гарвыканкамам, а сёння — займае адну з найвышэйшых дзяржаўных пасад.

Кіраўнік Адміністрацыі выказала свае чаканні ад маладых кадраў: «Гэта тыя людзі, якія адданыя сваёй краіне, адданыя той палітыцы, якая праводзіцца. А ў тым, што гэтая палітыка абсалютна правільная, я пераканана. Я бачу і разумею, наколькі сёння няпроста нашай краіне і ўнутры, і ў знешніх умовах выстаяць і захаваць незалежнасць і суверэнітэт».

Сутнасць праекта — стварыць новы, рэгіянальны ўзровень кадравага рэзерву кіраўнікоў. Каб адабраць кадры, якія будуць вырашаць, калі не ўсё, то многае, з 225 прэтэндэнтамі правялі тэсціраванне і гутарку. Кандыдаты паказалі свае веды ў сферы псіхалогіі кіраўніцтва, заканадаўства і работы з насельніцтвам. Іспыты паспяхова вытрымала трэць кандыдатаў.

— Больш за тры гады я працаваў на пасадзе кіраўніка сельскагаспадарчага прадпрыемства. Пэўныя поспехі ў рабоце гэтага прадпрыемства ёсць — прырост валавой прадукцыі і паляпшэнне іншых паказчыкаў. Плюс адказнае стаўленне да справы. Усё гэта дало падставу для службовага павышэння. Станоўчая дынаміка ў развіцці аграпрамысловага комплексу Лепельскага раёна стала нагодай для галоўнага ўпраўлення кадравай работы аблвыканкама рэкамендаваць мяне ў групу рэзерву, — расказаў Міхаіл Кісялевіч, першы намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама.

Адукацыйны семінар — пілотны праект. Ці будзе ён укаранёны ў практыку, пакажа яго эфектыўнасць.

— Крытэрый просты — павышэнне якасці мясцовага кіраўніцтва. Не сакрэт, што галоўны вынік працы любога кіраўніка — гэта давер людзей да ўлады. Мы павінны вучыцца працаваць з людзьмі. Гэта адносіцца да ўсіх сфер — рамонту дарог, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі ці іншых, — падкрэсліў Марат Жылінскі, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Другое жыццё ў рамках праекта атрымала і традыцыя настаўніцтва. Па словах Марата Жылінскага, за кожным рэзервістам будзе замацаваны настаўнік з ліку вышэйшага кіраўніцтва аблвыканкамаў і гарвыканкамаў.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Маладыя і перспектыўныя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».