Вы тут

Міжнародны форум традыцыйнай культуры пройдзе ў Магілёве


Вучоныя і спецыялісты па вывучэнні фальклору і традыцыйнай культуры сустрэнуцца ў Магілёве ў час міжнароднага форуму "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства". Мерапрыемства пройдзе з 24 па 28 красавіка, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.


Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі 10 краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Кыргызстана, Украіны, Кітая. Іх сустрэча будзе накіравана на развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязей, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі, а таксама вопытам работы па захаванні і актуалізацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У першы дзень форуму адбудзецца свята народнай творчасці "Сябрына беларускага майстэрства", дзе творчыя калектывы вобласці прадставяць фальклорную спадчыну магілёўскай зямлі: побытавыя танцы, валачобныя песні, напевы, карагоды і многае іншае. Таксама гасцям прэзентуюць традыцыі вырабу саламяных павукоў у Быхаўскім раёне - нематэрыяльная спадчына рэгіёна, якая занесена ў 2017 годзе ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва правядуць серыю майстар-класаў, прадставяць свае работы на тэматычнай экспазіцыі. Тут можна будзе ўбачыць аксесуары і элементы да традыцыйнага і стылізаванага народнага строю, мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы Магілёўшчыны ў традыцыйным і сучасным стылях, узоры абрадавых лялек.

Таксама ў праграму першага дня форуму ўвайшлі дэфіле-дэманстрацыя традыцыйнага беларускага строю і работа міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Нацыянальны строй як элемент гістарычнай спадчыны ў сучаснай культуры".

У наступныя дні запланавана ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу-выстаўкі аксесуараў і элементаў да традыцыйнага і стылізаванага народнага строю "Свет формы і колеру", тэатралізаваны фальклорны паказ "Кола жыцця" - гала-канцэрт пераможцаў абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва "Скарбніца Падняпроўя".

26 красавіка ў 17.00 на пляцоўцы каля будынка абласнога метадычнага цэнтра адбудзецца свята "Скарбніца Падняпроўя", дзе будуць арганізаваны тэматычныя тэатралізаваныя экспазіцыі свят і абрадаў народнага календара беларусаў. Тут жа жадаючых пазнаёмяць са стравамі рэгіянальнай кухні, фальклорна-гульнявымі праграмамі і фрагментамі абрадаў.

Арганізатарамі міжнароднага форуму выступілі Міністэрства культуры, Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.