Вы тут

Як наведаць могілкі ў зонах адчужэння і адсялення на Радаўніцу?


Гэтая інфармацыя Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення МНС размешчана на сайце міністэрства.


Фота: novayagazeta.ru

“17 красавіка ў праваслаўных вернікаў Радаўніца. У гэты дзень памяці продкаў праезд да могілак на тэрыторыях зон адчужэння і адсялення, на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, дазволены без пропускаў, але з абавязковай рэгістрацыяй на кантрольна-прапускных пунктах.

Падобны парадак будзе дзейнічаць тры дні, у перыяд з 15 па 17 красавіка, а таксама дадаткова 14 красавіка на тэрыторыі Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў. Знаходжанне ў гэтыя дні на названых тэрыторыях дазваляецца з 9 да 17 гадзін.

На тэрыторыях зон адчужэння і адсялення з дзеючым кантрольна-прапускным рэжымам знаходзіцца каля 300 могілак. Для іх наведвання ў гэтыя дні грамадзянам Рэспублікі Беларусь і замежным грамадзянам неабходна мець з сабой і прад'явіць па патрабаванні спецыялістаў Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія забяспечваюць ахову тэрыторый радыеактыўнага забруджвання, работнікаў аддзела аховы Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка наступныя дакументы:

  • Пашпарт ці іншы дакумент які сведчыць асобу;
  • Дакументы на транспартны сродак (пры перамяшчэнні на ім).

Уезд на тэрыторыю Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка павінен адбывацца толькі праз кантрольна-прапускныя пункты па шляху руху. Пры выездзе з тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка будзе рабіцца радыяцыйны кантроль.

Пры знаходжанні на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання неабходна выконваць элементарныя правілы радыяцыйнай бяспекі. Варта памятаць, што асноўная колькасць радыенуклідаў знаходзіцца ў верхнім пласце глебы, лясной падсцілцы, у моху, кары дрэў, таму пры правядзенні работ па добраўпарадкаванні магіл неабходна выкарыстоўваць простыя сродкі абароны — марлевыя павязкі, пальчаткі. Па заканчэнні работ верхнюю вопратку варта старанна вытрасці, адкрытыя ўчасткі цела вымыць прывезенай з сабой вадой. Пасля ўборкі магіл смецце неабходна складаваць ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.

Развядзенне вогнішчаў, спальванне смецця і выпальванне сухой расліннасці СТРОГА ЗАБАРОНЕНЫЯ! Неасцярожнае абыходжанне з агнём можа прывесці да пажару, а на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ён здольны нанесці значны ўрон як навакольнаму асяроддзю, так і здароўю грамадзян.

Знаходзячыся на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, забараняецца адхіляцца ад маршруту руху, пашкоджваць або пераносіць знакі радыяцыйнай небяспекі, карыстацца вадой з адкрытых крыніц, збіраць дзікарослыя расліны. ЗАБАРОНЕНЫ ПАЛЯВАННЕ І РЫБАЛКА!

Асаблівую ўвагу неабходна надаць дзецям. Яны не павінны заставацца без нагляду дарослых, бо на пакінутых землях рызыкуюць параніцца аб галіны паваленых дрэў, атрымаць траўму ў здзірванелых ямах або ўпасці ў шахты закінутых калодзежаў.

Могілкі, размешчаныя на тэрыторыях Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Хойніцкім, Брагінскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці, адначасова адносяцца і да пагранічнай зоне, таму для замежных грамадзян неабходна дадаткова атрымаць пропуск у яе ў тэрытарыяльных органах пагранічнай службы.

З 1 сакавіка 2018 года атрымаць пропуск у пагранічную зону і паласу можна з дапамогай паслугі электроннай падачы заяў.

Падрабязную інфармацыю аб правілах наведвання пагранічнай зоны і пагранічнай паласы можна атрымаць:

  • у Дзяржаўным пагранічным камітэце Рэспублікі Беларусь па тэлефоне (+375 17) 329-18-39;
  • па пытаннях наведвання Нараўлянскага раёна — у Аператыўна-сітуацыйны пункце ўпраўлення Мазырскага пагранічнага атрада па тэлефоне (+375 236) 21-79-04;
  • па пытаннях наведвання Брагінскага і Хойніцкага раёнаў — ва ўпраўленні пагранічнай службы Гомельскай пагранічнай групы па тэлефоне (+375 232) 43-47-95.

Дадатковую інфармацыю аб парадку ўезду і знаходжання на тэрыторыях зон адчужэння і адсялення можна атрымаць у Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь:

г. Гомель, пр-т Леніна, 10, кантактныя тэлефоны: 8 (0232) 29 37 11, 29 37 12;

г. Магілёў, вул. Калужская, 41, кантактныя тэлефоны: 8 (0222) 74 36 31, 73 54 45.

У ІНШЫЯ ДНІ для ўезду на названыя тэрыторыі неабходна атрымаць пропуск”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.