Вы тут

Аманскі цэнтр арабскай мовы і культуры адкрыецца ў БДУ


Урачыстая цырымонія адбудзецца 18 красавіка. Яе ўдзельнікамі стануць кіраўніцтва БДУ, дэкан факультэта міжнародных адносін Віктар Шадурскі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Султаната Аман у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Юсэф аль-Заджалі, выконваючы абавязкі намесніка міністра замежных спраў Султаната Аман па дыпламатычных пытаннях Махамед аль-Хасан, прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі і замежных спраў Беларусі і іншыя.


Гэта першы адукацыйны цэнтр у Беларусі такога профілю. Дзейнасць структуры будзе накіравана на навукова-метадычнае забеспячэнне выкладання арабскай мовы, правядзенне навуковых даследаванняў, канферэнцый. Таксама тут будуць праводзіцца алімпіяды, факультатывы для студэнтаў, якія вывучаюць арабскую мову, майстар-класы па перакладзе, семінары і тэматычныя выставы.

У рамках урачыстасцей адбудзецца тэматычны канцэрт, падчас якога студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ прачытаюць у перакладзе на беларускую мову вершы аманскага паэта Мухамеда Бэн Сейфа Ар-Рахбі і прадставяць паэзію Янкі Купалы ў перакладзе на арабскую мову.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?