Вы тут

Беларуская дэлегацыя бярэ ўдзел у МПА СНД


12-13 красавіка 2018 года ў горадзе Санкт-Пецярбурзе беларуская парламенцкая  дэлегацыя пад кіраўніцтвам  Старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі  ўдзельнічала ў мерапрыемствах Міжпарламенцкай асамблеі СНД і Парламенцкай асамблеі АДКБ. На пасяджэнняў Саветаў асамблей абедзвюх арганізацый былі разгледжаны  вынікі іх работы ў 2017 годзе і абмеркаваныя планы на будучы перыяд.


У рамках удзелу ў гэтых мерапрыемствах спікер ніжняй палаты беларускага парламента правёў шэраг двухбаковых сустрэч. Са старшынёй Савета Федэрацыі  Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка адбыўся абмен меркаваннямі  пра напрамкі далейшага ўдасканалення  работы МПА СНД. На думку Уладзіміра Андрэйчанка, яе дзейнасць па падрыхтоўцы і прыняцці мадэльных будзе эфектыўнай толькі ў тым выпадку, калі іх нормы будуць знаходзіць рэальнае прымяненне ў нацыянальных заканадаўствах і эфектыўна працаваць.

МПА СНД распрацавана і прынята каля 400 дакументаў. Але далёка не ўсе яны запатрабаваныя. Старшыня Палаты прадстаўнікоў мяркуе, што яшчэ пры планаванні падрыхтоўкі мадэльных законаў трэба зыходзіць з актуальных задач, якія сёння стаяць перад краінамі СНД. У гэтых мэтах неабходна прааналізаваць, наколькі эфектыўна сёння выкарыстоўваюцца нормы мадэльных законаў, імплементаваць у нацыянальнае заканадаўства.

У гутарцы са Старшынёй Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаславам Валодзіным спікер надаў асноўную ўвагу пытанням падрыхтоўкі 54-й сесіі Парламенцкага Сходу, якая пройдзе 17 -18 чэрвеня гэтага года ў Брэсце. На думку Уладзіміра Андрэйчанкі, парадак дня сесіі павінен уключаць найбольш актуальныя пытанні. У іх ліку і першачарговыя задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018 – 2022 гады пры ўмове, што адпаведны дакумент будзе зацверджаны Вышэйшым Дзяржаўным Саветам Саюзнай дзяржавы.

13 красавіка адбылося сорак сёмае пленарнае пасяджэнне Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД. Асноўная тэма пасяджэння – “Міжкультурны дыялог краін Садружнасці: стан, перспектывы і прававое забеспячэнне”. Яна прысвечана Году культуры ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.