Вы тут

Кітай стварыў самы хуткі ў свеце сервер


Ён працуе з хуткасцю запыту дадзеных у 3383,95 раза ў хвіліну з аб'ёмам у 30 TБ. 


Як паведаміла вядучае прадпрыемства ў галіне высокапрадукцыйных вылічэнняў Sugon, згодна з інфармацыяй TPCxT-BB, кампанія Sugon прадставіла уласна распрацаваны кластар стойкавых сервераў новага пакалення I620-G30, які па ўласцівасцях і суадносінах кошту і якасці пабіў сусветны рэкорд, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Дадзены кластар сервераў працуе з хуткасцю запыту дадзеных у 3383,95 раз у хвіліну з аб'ёмам у 30 TБ. Сабекошт кожнага пошуку складае $307,86. У цяперашні час гэта самы хуткі ў свеце і даступны па кошту кластар сервераў па запыце дадзеных. Намеснік прэзідэнта кампаніі Sugon Цынь Сяанін адзначыў, што «поспех тэставання запыту дадзеных з дапамогай кластара сервераў I620-G30 і цудоўныя ўласцівасці дазволілі яму перасягнуць папярэдні апарат у больш чым два разы і паставіць новы сусветны рэкорд. Што тычыцца размеркавальнага кошту, ён паменшаны напалову ў параўнанні з мінулымі вынікамі». 

Варта адзначыць, што TPCxT-BB (TPC Benchmark Express-BigBench) - гэта спецыялізаваны інструмент прамысловага тэставання сістэмных характарыстык вялікіх дадзеных, распрацаваны арганізацыяй міжнародных стандартаў TPC для вывучэння тэндэнцый тэхналогіі вялікіх дадзеных. Зараз гэты інструмент выкарыстоўваецца ва ўсім свеце ў якасці стандарту ў індустрыі. Гэты стандарт прызнаецца кітайскімі і замежнымі вытворцамі сервераў, пастаўшчыкамі паслуг па вялікіх дадзеных і канчатковымі бізнес-карыстальнікамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».