24 Май, чацвер

Вы тут

Знойдзены 17 пячор-магільняў


Іх выявілі ў Паўднёва-Заходнім Кітаі.


Археолагі правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) заявілі, што выявілі 17 пячор-магільняў, узрост якіх складае некалькі тысяч гадоў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Група магільняў, як мяркуецца, з'яўляецца асноўнай часткай руін- пячор плошчай 1500 кв.м, знойдзеных у верасні мінулага года на тэрыторыі вёскі Чжэка Вэньшань-Мяа-Чжуанскай аўтаномнай акругі правінцыі Юньнань, паведамілі ў правінцыйным інстытуце старажытных помнікаў і археалогіі. Супрацоўнікі інстытута адзначылі, што гэтыя магільні былі найстаражытнымі і найбуйнейшымі ў сваім родзе ў правінцыі. 

Выяўленыя пячоры ўяўляюць сабой земляныя ямы з добра захаванымі чалавечымі шкілетамі, пахаванымі рознымі спосабамі. У магільнях быў раскапаны шэраг культурных рэліквій, уключаючы кераміку, вырабы з каменя і прадзільных колы. Па ацэнцы археолагаў, пячоры былі створаны ў перыяд паміж познім неалітам і бронзавым векам. Знаходкі будуць спрыяць даследаванню чалавечай дзейнасці і пахавальных звычаяў старажытных кітайцаў.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Малады ўрач хуткай дапамогі пра цану жыцця і прафесійную загартоўку

Малады ўрач хуткай дапамогі пра цану жыцця і прафесійную загартоўку

«Брыгада № 901, на выезд!» — чуем, ступаючы на парог падстанцыі № 9 хуткай медыцынскай дапамогі сталіцы.

Культура

Гісторыка-культурныя каштоўнасці стануць арганічнай часткай жыцця?

Гісторыка-культурныя каштоўнасці стануць арганічнай часткай жыцця?

​Усе помнікі рана ці позна разбурацца — гэта непазбежны працэс.

Грамадства

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Як вы думаеце, ці шмат страў можна прыгатаваць з буракоў?