Вы тут

БДУ заняў 18-месца ў глабальным рэйтынгу ўніверсітэтаў


У глабальным рэйтынгу ўніверсітэтаў Rоund Unіvеrsіtу Rаnkіng (RUR) Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 18-е месца ў свеце па паказчыку «навуковыя публікацыі ў супрацоўніцтве з замежнымі навукоўцамі».


Гэты крытэрый адлюстроўвае колькасць публікацый у міжнародным суаўтарстве і сведчыць пра высокі ўзровень уключанасці даследчыкаў БДУ ў міжнародныя аўтарскія калектывы пры выкананні актуальных навуковых праектаў, у тым ліку па Вялікім адронным калайдары.

Rоund Unіvеrsіtу Rаnkіng — міжнародная рэйтынгавая сістэма. ВНУ ў ёй ацэньваюцца больш чым па 20 індыкатарах, згрупаваных па чатырох кірунках: якасць выкладання, якасць даследаванняў, узровень інтэрнацыяналізацыі (доля замежных студэнтаў у агульнай колькасці) і фінансавая стабільнасць.

У агульнай табліцы БДУ займае 706-е месца. У рэйтынг таксама трапіў і Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (у яго 772-я пазіцыя). А тройка лідараў RUR выглядае наступным чынам: Гарвардскі ўніверсітэт, універсітэт Чыкага і Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Сур'ёзны падыход

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.