Вы тут

Лукашэнка 18—19 красавіка здзяйсняе візіт у Малдову


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18—19 красавіка здзяйсняе візіт у Малдову. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным партале кіраўніка дзяржавы.


Парадак дня візіту плануецца насычаны. Ён уключае сустрэчы і перагаворы з Прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Малдовы, падчас якіх будуць абмеркаваны аспекты міждзяржаўных адносін.

Перагаворы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Ігарам Дадонам адбудуцца ў фармаце сам-насам і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Галоўнай іх тэмай стане развіццё беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах, у тым ліку на пляцоўках Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон наведаюць інстытут раслінаводства «Порумбень», дзе возьмуць удзел у цырымоніі «Дзень поля», прысвечанай пачатку пасяўной кампаніі.

На перагаворах кіраўніка беларускай дзяржавы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам будуць разгледжаны пытанні пашырэння эканамічных сувязяў у розных галінах, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, харчовай прамысловасці, вытворчай кааперацыі, інфраструктурных праектах. Асобная ўвага будзе ўдзелена рабоце ўжо існуючых і стварэнню новых сумесных прадпрыемстваў, развіццю супрацоўніцтва ў энергетыцы, гуманітарнай сферы і праваахоўнай дзейнасці. Па выніках сустрэчы чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

У гэтыя ж дні ў Кішынёве адбываецца беларуска-малдаўскі форум дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. У ім бяруць удзел не толькі прадстаўнікі бізнес-колаў, але і кіраўніцтва гарадоў і раёнаў дзвюх краін. Для дэлегатаў будзе арганізавана выстаўка камунальнай тэхнікі і іншай беларускай прадукцыі.

Падчас форуму плануецца правесці перагаворы з прадстаўнікамі малдаўскіх кампаній, зацікаўленых у супрацоўніцтве з беларускім бізнесам у сферах прамысловай вытворчасці і машынабудавання, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, энергетыкі і электратэхнікі, будаўніцтва і развіцця інфраструктуры, транспарту і турызму, фармацэўтыкі і медыцыны, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, інфармацыйных тэхналогій, фінансавых паслуг, экспартна-імпартных аперацый.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Ад палёў да праваахоўнай дзейнасці

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.