Вы тут

Кітай выпрабаваў беспілотны батыскаф «Хайлун-11000»


У заходняй частцы Ціхага акіяна прайшлі першыя выпрабаванні ў адкрытым моры "Хайлун-11000" ("Марскі дракон-11000") - беспілотнага падводнага апарата,перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”


"Хайлун-11000" здзейсніў апусканне на глыбіню 410 метраў з кітайскага навукова-даследчага судна "Даян Іхаа" ("Акіян-1"). Па словах галоўнага навуковага супрацоўніка на борце "Даян Іхаа", "Хайлун-11000" разлічаны на глыбіню да 11 тысяч метраў. 

Выпрабаванні па здзяйсненні падобнага апускання павінны адбыцца на працягу 3 гадоў, заяўляюць крыніцы ў Кітайскай асацыяцыі па даследаванні і распрацоўцы акіянічных мінеральных рэсурсаў. "Даян Іхаа" 20 сакавіка пакінула порт Ціндаа ў правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай) з 45-дзённай навуковай экспедыцыяй. На борце карабля - перадавое тэхналагічнае абсталяванне, у тым ліку беспілотныя батыскафы "Хайлун" і "Цяньлун".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».