Вы тут

850 лангураў Франсуа


Жывуць у правінцыі Гуйчжоу.


Паводле інфармацыі Дзяржаўнага прыроднага запаведніка Маянхэ правінцыі Гуйчжоу, у свеце налічваецца каля 2000 дзікіх лангураў Франсуа, 1500 з іх жывуць на тэрыторыі Кітая, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

А ў прыродных запаведніках правінцыі Гуйчжоу жыве больш за 850 асобін гэтай жывёлы. Па словах У Анькан, начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага прыроднага запаведніка Маянхэ, запаведнік з'яўляецца найбольш канцэнтраваным ў свеце раёнам пасялення лангураў Франсуа з найбольшай колькасцю іх папуляцыі. Тут жыве 72 папуляцыі, якая складаецца з больш за 550 асобін. У апошнія гады Дзяржаўны прыродны запаведнік Маянхэ ўклаў больш за мільён юаняў з мэтай дапамагчы жыхарам блізкіх вёсак у развіцці экалагічных галін. У перыяд з 2009 да 2017 гадоў на ахову экалогіі лесу было выдадзена больш за 24 млн юаняў 30 тысячам чалавек, якія пражываюць у рэгіёне запаведніка. Усе гэтыя меры значна палепшылі асяроддзе пражывання лангураў Франсуа. 

Сёлета лангур Франсуа быў унесены Сусветным саюзам аховы прыроды ў спіс відаў жывёл, якія знаходзяцца на мяжы вымірання. Гэты від жывёл галоўным чынам распаўсюджаны ў В'етнаме і ў Кітаі, у тым ліку Гуйчжоу, Гуансі, Чунцыне. У Кітаі лангур Франсуа лічыцца знікаючым відам першай катэгорыі.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?