Вы тут

Экзамен на кіраванне матацыклам пачнуць прымаць па новых правілах


У Беларусі з 22 красавіка практычны экзамен на права кіравання матацыклам пачнуць прымаць па новых правілах. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка УДАІ МУС Аляксандр Цагельнік.


Фота: youfon.net

"У яго дабаўлены раней анансаваныя элементы: змейка і манеўраванне ва ўмовах абмежаванага часу. Усе падраздзяленні Дзяржаўтаінспекцыі гатовы да гэтага", - сказаў Аляксандр Цагельнік.

Да ўвядзення новых правіл здачы практычнага экзамену рыхтаваліся і арганізацыі, якія займаюцца падрыхтоўкай вадзіцеляў. "Вучэбныя арганізацыі рыхтавалі матацыклістаў да здачы экзамену па новых правілах. Акрамя таго, у нас на катэгорыю А1 - гэта лёгкія матацыклы - можна падрыхтавацца самастойна, здаць тэарэтычны і практычны экзамен. Цяпер гэта зрабіць будзе крыху складаней. Што датычыцца бяспекі дарожнага руху, па выніках мінулага года і трох месяцаў бягучага назіраецца зніжэнне колькасці ДТЗ з удзелам матацыклістаў, знізілася таксама колькасць загінулых і параненых у такіх здарэннях", - сказаў на заканчэнне намеснік начальніка УДАІ МУС.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.