Вы тут

Су Шы – новая паэтычная сцежка з Кітая ў Беларусь


У выдавецтве “Мастацкая літаратура” прадаўжаецца праца над серыяй кніг “Светлыя знакі: паэты Кітая”. У хуткім часе пабачыць свет зборнік вершаў Су Шы (1037 – 1101) “Подых Усходняга схілу”.


Раней паэтычная серыя выходзіла ў Выдавецкім доме “Звязда” – да чытача прыйшлі кнігі творцаў розных пакаленняў Ван Вэя, Ду Фу, Лі Бо, Ай Ціна, Лі Цінчжао, Мэн Хаожаня, Ван Гочжэня, Сюй Чжымо, Вэнь Ідо.

Цяпер вось серыяй апякуецца выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Су Шы, вершы якога пераклалі Дар’я Нечыпарук, Юлія Алейчанка, Навум Гальпяровіч, Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Зборнік “Подых Усходняга схілу” будзе выдадзены на дзвюх мовах – беларускай і кітайскай. Ілюстрацыі да кнігі выканаў беларускі мастак Каміль Камал.

Усходні схіл – такое значэнне мае назва вёскі Дунпо, куды ў парвінцыю Гуандун паэта і каліграфа Су Шы выслалі ў 1094 годзе за нязгоду з палітычным курсам вышэйшага кіраўніцтва. У апошнія сем гадоў жыцця Су Шы, адным з псеўданімаў якога быў і такі – Су Дунпо, стварыў свае лепшыя вершы, якія назаўсёды сталі клаіскай кітайскай нацыянальнай паэзіі.

Аўтарскі, тэматычны склад серыі, выбар аўтараў новых кніг, дарэчы, фарміруе міжнародны рэдакцыйны савет серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”, у які ўваходзяць літаратары з Беларусі і Кітая, а таксама з Расіі, Казахстана, Азербайджана.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.